Каранавірусная інфэкцыя-2019 у Абхазіі

Па паведамленьнях спраўнае ўправы па абароне насельніцтва ад заразы Каронавірус, жыхарка часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія прыбыла з Масквы 29 сакавіка 2020 года ў аэрапорт горада Сочы самалётам У6 407 «Уральскія авіялініі» у 10:50. Днём 29 сакавіка яна заехала ў Рэспубліку Абхазія праз дзяржаўную мяжу па рацэ Псоў ў суправаджэньні сваякоў, на асабістым возе пляменьніка і прайшла да месца пражываньня ў сяло Аберкыт Галскага раёна. Увечары таго ж дня з-за дрэннага самаадчуваньня жанчына была шпіталізавана за межы Абхазіі на тэрыторыю Грузіі, дзе ў яе было пацьверджана захворваньне "Каронавірус". Усе грамадзяне, што кантактавалі з ёй, былі затвораныя і правераны. Па паведамленьні Міністэрства аховы здароўя Абхазіі ні ў каго з 11 блізкіх не пацьвердзілася захворваньня[1].

7 красавіка 2020 г. Міністр аховы здароўя і грамадзкага забеспячэньня Абхазіі Тамаз Цахнакія паведаміў аб першым станоўчым выніку на каронавірус у Рэспубліцы Абхазія. Ім аказаўся жыхар горада Гагра, які вярнуўся з Масквы 29 сакавіка самалётам «Уральскія авіялініі» Масква — Сочы[2]. Хворы быў вывезены ў раённую бальніцу, якая была вызначана запасной лячэбніцаю для магчымых хворых каранавірусам. Усе асобы, зь якімі гаварыў заражаны грамадзянін з моманту ўезду на землі Абхазіі былі выяўленыя. Усе жыхары 8 павярховага будынка, у якім ён пражываў часова былі затвораныя ў сваіх кватэрах[3].

8 красавіка 2020 г. каронавірус пацьвердзіўся ў члена сям’і ўжо заражанага. Па паведамленьні спраўнае ўправы па абароне насельніцтва ад каранавіруснае ззаразы, хворыя працягваюць атрымліваць лячэньне лекамі і знаходзяцца пад пастаянным наглядам лекараў у Галоўнае лякарні места Гудаўты. Стан першага захварэлага расцэньваецца як сярэдняя ступень цяжкасьці з нязначна станоўчым рухам. Стан другога хворага застаецца адносна здавальняючым[4].

11 красавіка 2020 г. спраўная ўправа па абароне насельніцтва ад каранавіруснае заразы паведаміў, што за мінулыя суткі праверку прайшлі пяць чалавек. У чацьвярых зь іх вынік адмоўны. Станоўчы вынік праверкі выяўлены ў аднаго з грамадзян, якія гаварылі зь першымі двума захварэўшымі. Ім аказаўся жыхар горада Гагра 1925 г.н., які раней гаварыў зь першым заражаным жыхаром г. Гагра[5].