Каралеўскі герб Вялікабрытаніі

Каралеўскі герб Вялікабрытаніі — гэта афіцыйны герб брытанскага манарха (у цяперашні час — Лізаветы II). Іншыя чальцы каралеўскай сям'і і ўрад краіны выкарыстоўваюць іншыя гербы. Каралеўскі герб сустракаецца ў двух варыянтах, адзін зь якіх выкарыстоўваецца толькі ў Шатляндыі.

Каралеўскі герб Вялікабрытаніі
(не выкарыстоўваецца ў Шатляндыі)

На звычайным варыянце гербу дзевяць львоў: сем на шчыце (зь іх шэсьць адпавядаюць Ангельшчыне, і сёмы — Шатляндыі), адзін (у кароне) зьверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт справа. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядае Ангельшчыне, а другі стаіць на трэцяй кароне. Зь іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатляндыі.

Каралеўскі герб Вялікабрытаніі
(шатляндзкі варыянт)

На шатляндзкім варыянце гербу сем львоў: пяць на шчыце (зь іх тры адпавядаюць Ангельшчыне, і яшчэ два — Шатляндыі), адзін (у кароне) зьверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт зьлева. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядае Ангельшчыне, а другі стаіць на трэцяй кароне. Зь іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатляндыі. Чацьвёртая карона — на галаве аднарога.

Гісторыя

рэдагаваць

Тры леапарда на чырвоным полі шчыта зьявіліся пры Рычардзе I. Гербавы шчыт з леапардамі доўгі час заставаўся адзіным сымбалям Ангельшчыны. У пэрыяд Стогадовай вайны Эдуард III, у знак сваіх прэтэнзій на францускі трон, падзяліў шчыт і зьмясьціў у двух яго чвэрцях поле з залатымі лілеямі - сымбаль Францыі.
Якаў I, які кіраў адначасова Ангельшчынай і Шатляндыяй, папаўняе герб эмблемамі Шатляндыі - чырвоным львом - і Ірляндыі - залатой арфай.
Постаці трымальнікаў шчыта на працягу стагодзьдзяў неаднаразова зьмяняліся: сокал, лебедзь, белы кабан - нагрудны знак Рычарда III[1], чырвоны валійскі цмок.[2] З 1603 году на гэтым месцы зацьвердзіліся аднарог і каранаваны брытанскі леў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ https://web.archive.org/web/20110813195732/http://esopedia.ru/Kaban
  2. ^ http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/2870/

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць