Каракал
Карака́л, або пустынная (стэпавая) рысь (Caracal caracal) — драпежны сысун сямейства каціных.
Каракал | |
Каракал (Caracal caracal) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Драпежныя |
Сямейства | Каціныя |
Род | Каракалы |
Від | Каракал |
Бінамінальная намэнклятура | |
Caracal caracal (Schreber, 1776) | |
Арэал | |
Арэал | |
Апісаньне
рэдагавацьЗьнешне нагадвае рысь, але драбнейшы па памерах, больш стройны і аднастайнай афарбоўкі. Даўжыня цела 65—82 см, хваста — 25—30 см, вышыня ў карку 45 см; вага — 11—19 кг. Вушы з кістачкамі (да 5 см) на канцах. На лапах разьвітая шчотка з шорсткай поўсьці, якая аблягчае перасоўваньне па пяску.
Футра кароткае і дыхтоўнае. Афарбоўкай нагадвае паўночнаамэрыканскую пуму (Felis concolor): пясчаны альбо чырвона-карычневы верх, белаваты ніз; па баках пысы чорныя адмеціны. Кістачкі і вонкавы бок вушэй чорныя. Вельмі рэдка сустракаюцца чорныя каракалы-мэляністы.
Паходжаньне назвы
рэдагавацьНазва «каракал» паходзіць ад турэц. karakulak «чорнае вуха», бо задні бок вушэй гэтых котак чорны. У Паўночнай Афрыцы каракала таксама называюць бербэрыйскай рысьсю.
Падвіды каракала
рэдагаваць- Caracal caracal caracal
- Caracal caracal algira
- Caracal caracal damarensis
- Caracal caracal limpopoensis
- Caracal caracal lucani
- Caracal caracal michaelis
- Caracal caracal nubicus
- Caracal caracal poecilictis
- Caracal caracal schmitzi
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Breitenmoser-Wursten, C., Henschel, P. & Sogbohossou, E. 2008. Caracal caracal. The IUCN (анг.)
- Phillips, L. 2009. "Caracal caracal" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Caracal caracal | ARKive (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 246. — ISBN 0801880327. (анг.)