Капу́за (ад лац. cappa — пакрыцьцё галавы, caput — галава) — мужчынская шапка ў форме высокага цыліндра ці конуса з крысамі, што пакрывалі вушы і часам таксама карак. Была вядомая ў Эўропе і Азіі ад Сярэднявечча ці нават раней. Выраблялася найчасьцей з футра і мела адрозьныя назвы ў залежнасьці ад яго віду, напрыклад лісюрка — зь лісінага футра. Часам капузы выраблялі таксама з матэрыялу, напрыклад з сукна ці шоўку.

Ад капузы паходзіць прышываны або прышпільваны да курткі, плашчу ці паліта каптур (ням. kapuze).

У Рэчы Паспалітай да сярэдзіны ўладараньня Аўгуста III Саса капузы насілі драгуны і каронная конная гвардыя. Чатыры хвасты яе завязваліся над галавой, а ў моцны мароз баранялі вушы, карак і шчокі[1].

У Беларусі капуза была вядомая ў паўднёва-заходнім рэгіёне, мела вышыню 30 см і болей, з пашырэньнем да нізу[2]. З-за яе вялікага памеру ў народзе існаваў жарт, што гэта шапка «ў паўтара барана»[3]. Апрача беларусаў, вядомая таксама была і ўкраінцам[4] як крысатка.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Zygmunt Gloger. Kapuza // Encyklopedja staro-polska ilustrowana. — Warszawa: P. Laskauer i W. Babicki, 1902. — Т. Tom III. Kapelusz — Pieczęć. — С. 7.
  2. ^ Мужские головные уборы русских, украинцев, белорусов (рас.) Тексты > Национальные костюмы > русских, украинцев, белорусов. Народный костюмер. Праверана 27 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ мужчынскі касцюм. галаўныя уборы партал беларускага фальклору. МГА «Хаўрус сяброў». Праверана 27 кастрычніка 2012 г.
  4. ^ К. І. Матейко. Головні убори украінськіх селяц до початку XX ст. // Народна творчість та етнографія. — 1973. — № 3. — С. 53.

Літаратура

рэдагаваць
  • Słownik terminologiczny sztuk pięknych / pod red. Stefana Kozakiewicza. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1976.
  • Władysław Kopaliński. Słownik wyrazów obcych i zwrotów obcojęzycznych z almanachem. — wyd. XXV. — Warszawa: Muza SA, 2000. — ISBN 83-7200-861-2