Генэзіс (капсула)

(Перанакіравана з «Капсула Ґенэзіс»)

У пустэльні штату Юта (ЗША) 8 верасьня 2004 году разьбілася капсула «Генэзіс», якая ўпершыню ў гісторыі чалавецтва павінна была даставіць на нашу плянэты сонечныя часьціцы, рэчыва, зь якога складаецца Сонца, сонечны вецер і 99 % Сонечнай сыстэмы. «Ґенэзіс» запусьцілі NASA ў 2001 годзе, ён паляцеў у бок Сонца, да Першай кропкі Лагранжа, дзе гравітацыйныя сілы Зямлі й Сонца ўраўнаважваюцца, і за колькі месяцаў злавіў мільярд мільярдаў іёнаў сонечнага ветру, якія важылі некалькі міліграмаў.

«Ґенэзіс» у рэжыме збору (уяўленьне мастака)
Месца падзеньня

8 верасьня 2004 «Ґенэзіс» меўся прызямліцца. Спэцыялісты з NASA выклікалі галівудзкіх каскадзёраў на гелікоптары, каб тыя злавілі крукам капсулу «Ґенэзіс», але не спрацавалі абодва парашуты, якія павінны былі запаволіць падзеньне капсулы, і галівудзкія спэцыялісты таксама не далі рады. На хуткасьці 160 км/г капсула ўрэзалася ў пясок. Цэнтар кіраваньня палётамі пакуль ня ведае, ці захавалася нешта ўнутры капсулы.