Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага — орган дзяржаўнага кіраваньня ў ВКЛ пры вялікім князі. Асноўная функцыя — дакумэнтацыйнае забесьпячэньне дзейнасьці гаспадара і паноў-рад. Канцылярыя была створана пры вял. князі Вітаўце.

Кіравалася канцлерам. Выканаўчы апарат складалі пісары і дзякі (падпіскі) лікам, у розны час, ад дзесяці і болей, да некалькіх дзясяткаў. Унутранае разрозьненьне службоўцаў паводле галіны дзейнасьці або тыпу дакумэнтацыйнага забесьпячэньня амаль не існавала. Да 1-й паловы 1540-х гг. падзялялася на два моўныя аддзелы — «руская» і лацінская канцылярыі.

Ва ўмовах фактычнага існаваньня саслоўнай манархіі і моцнае клясы фэўдалаў у ВКЛ, і ў адрозьненьне ад канцылярыяў цэнтралізаваных дзяржаваў Заходняй Эўропы (а таксама і Маскоўскай дзяржавы часоў 1-й паловы XVI ст.), канцылярыя ня мела самастойнасьці дзеяньня, і заставалася дапаможнай, выканаўча-тэхнічнай установай кіраваньня.

У XIV — пачатку XV ст. дакумэнтацыя выкарыстоўвалася пераважна ў замежнай палітыцы, рэдка — у кантактах з чальцамі дынастыі. З 2-й паловы XV ст. дакумэнтацыя структурна ўскладнілася і набыла важнае значэньне ў зносінах улад ВКЛ з падданымі. Рэарганізаваная ў 1516—1522/1523 — рэзка скарочаны лік «рускіх» пісараў, быў фактычна ўведзены падзел пісараў-сакратароў на вядучых і дапаможных.

Літаратура

рэдагаваць
  • Груша А. І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гг. XV — першай паловы XVI ст. — Мн.: Беларуская навука, 2006. — 215 с. ISBN 985-08-0725-3