Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі
Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі (па-ірляндзку: Na Trioblóidí, па-ангельску: The Troubles — «клопаты») — этнічна-нацыянальны[6][7][8][9] канфлікт у Паўночнай Ірляндыі ў канцы 1960-х — 1998 роках[10]. Пэрыядычна выходзіў за межы Паўночнай Ірляндыі, распаўсюджваючыся на Ірляндыю, Ангельшчыну і кантынэнтальную Эўропу.
Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Сілы дзяржбясьпекі: | Ірляндзкія рэспубліканскія баевікі:
З падтрымкай: | Ольстэрскія ляялісцкія баевікі: З падтрымкай: | |||||||
Страты | |||||||||
Брытанская армія: 705 (укл. ОАП) КПО: 301 ПІТС: 24 Тэрытарыяльная армія: 7 Іншая паліцыя: 6 Каралеўскія вайскова-паветраныя сілы: 4 Каралеўскі вайскова-марскі флёт: 2 Агулам: 1049[1] Ірляндзкая армія: 1 Паліцыя Ірляндыі: 9 Ірляндзкая турэмная служба: 1 Агулам: 11[1] | ІРА: 292 ІНВА: 38 АІРА: 27 ІНВА: 9 РІРА: 2 Агулам: 368[1] | ААО: 91 ОДС: 62 КЧР: 4 ЛДС: 3 ОС: 2 ОПД: 1[2] Агулам: 162[1] | Забітыя цывільныя: 1840[3] (1935 улічваючы баевікоў)[1] | ||||||
Агульныя страты | |||||||||
Галоўнай прычынай канфлікту стала даўняя спрэчка пра статус Паўночнай Ірляндыі: юніяністы ды ляялісты (пераважна пратэстанты) бачылі працяг існаваньня Паўночнай Ірляндыі ў складзе Злучанага каралеўства, а нацыяналісты ды рэспубліканцы (пераважна каталікі) жадалі выхаду з Зьвязу ды аб’яднаньня зь Ірляндыяй.
Канфлікт пачаўся пасьля пачатку кампаніі Асацыяцыі за правы чалавека ў Паўночнай Ірляндыі за спыненьне дыскрымінацыі каталіцкай/нацыяналістычнай меншасьці пратэстанцкім/юніянісцкім урадам і мясцовымі ўладамі[11][12]. Урад паспрабаваў здушыць пратэсты з дапамогай пераважна пратэстанцкай паліцыі, пасьля чаго процістаяньне вылілася ў сутычкі ў 1969 року і ўвод брытанскіх войскаў. У асобных грамадах дзеля разьдзелу варожых бакоў былі ўзьведзеныя «Муры міру». Спачатку некаторая частка каталікоў нават падтрымала прыход брытанскай арміі, якая здавалася менш брутальнай за ольстэрскую паліцыю, але неўзабаве варожымі аказаліся і вайскоўцы, асабліва пасьля Крывавай нядзелі 1972 року[13].
Асноўнымі бакамі супрацьстаяньня з боку рэспубліканцаў былі Часовая Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (ІРА) і Ірляндзкая нацыянальная вызвольная армія (ІНВА); з боку ляялістаў — Ольстэрскія добраахвотніцкія сілы (ОДС) і Асацыяцыя абароны Ольстэру (ААО); з боку брытанскіх уладаў — армія і паліцыя. Рэспубліканцы вялі партызанскую вайну супраць брытанскіх спэцаддзелаў ды бамбілі інфраструктурныя, камэрцыйныя і палітычныя аб’екты. Ляялісты ў адказ нападалі на рэспубліканцаў/нацыяналістаў ды ўсю каталіцкую грамаду. Брытанскія спэцпадразьдзяленьні ладзілі антыпартызанскія апэрацыі пераважна супраць рэспубліканцаў.
За час канфлікту загінулі больш за 3500 чалавек, 52% зь якіх — мірнае насельніцтва, 32% — прадстаўнікі брытанскіх падразьдзяленьняў, 16% — удзельнікі ўзброеных фармаваньняў[1]. Мірны працэс прывёў да замірэньняў між бакамі і абмеркаваньняў на палітычным узроўні, у выніку чаго ў 1998 року была заключаная Вялікапятнічная ўгода, якая вярнула Паўночнай Ірляндыі самакіраваньне. Паўночнаірляндцы атрымалі права на самавызначэньне, была праведзеная рэформа паліцыі, раззбраеньне баевікоў і абвешчаная амністыя увязьненым.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Sutton Index of Deaths Conflict Archive on the Internet Архіўная копія ад 1 July 2017 г.
- ^ CAIN: Abstracts of Organisations – 'U' Conflict Archive on the Internet. Ulster University. Архіўная копія ад 26 February 2019 г.
- ^ а б Sutton Index of Deaths – Status Summary Conflict Archive on the Internet Архіўная копія ад 24 August 2015 г.
- ^ Northern Ireland Society – Security and Defence Conflict Archive on the Internet. Ulster University. Архіўная копія ад 26 February 2019 г.
- ^ History – The Troubles – Violence. BBC History. Архіўная копія ад 5 June 2013 г.
- ^ Mitchell, Claire Religion, Identity and Politics in Northern Ireland. — Ashgate Publishing. — P. 5.
- ^ Explaining Northern Ireland. — Wiley-Blackwell. — P. 18. — ISBN 978-0-631-18349-5
- ^ Northern Ireland and the Politics of Reconciliation. — Cambridge University Press. — P. 55–59. — ISBN 978-0-521-45933-4
- ^ John Coakley Ethnic Conflict and the Two-State Solution: The Irish Experience of Partition Архіўная копія ад 29 February 2012 г.
- ^ What You Need to Know About The Troubles (анг.) Архіўная копія ад 6 January 2021 г.
- ^ Richard English. The State: Historical and Political Dimensions, Charles Townshend, 1998, Routledge, p. 96; ISBN 0-415-15477-4.
- ^ Dominic Bryan. Orange Parades: The Politics of Ritual, Tradition and Control, Pluto Press (2000), p. 94; ISBN 0-7453-1413-9.
- ^ Operation Banner(недаступная спасылка), alphahistory.com Retrieved 18 June 2016.
Літаратура
рэдагаваць- Bew, Paul and Gillespie, Gordon (1993). Northern Ireland: A Chronology of the Troubles 1968—1993. Dublin: Gill and Macmillan.
- Bourke, Richard (2003). Peace in Ireland: The War of Ideas. Random House.
- Coogan, Tim Pat (16 February 2006). Ireland in the Twentieth Century. Palgrave Macmillan. ISBN 1-4039-6842-X.
- English, Richard (2003). Armed Struggle: The History of the IRA. Oxford University Press. ISBN 0-19-517753-3
- English, Richard (2009). «The Interplay of Non-violent and Violent Action in Northern Ireland, 1967-72», in Roberts, Adam and Ash, Timothy Garton (eds.). Civil Resistance and Power Politics: The Experience of Non-violent Action from Gandhi to the Present. Oxford University Press. ISBN 978-0-19-955201-6.
- Harkin, Greg and Ingram, Martin (18 February 2004). Stakeknife: Britain’s Secret Agents in Ireland. O’Brien Press. ISBN 0-86278-843-9.
- Kelly, Stephen (2021). Margaret Thatcher, the Conservative Party and the Northern Ireland conflict, 1975—1990. Bloomsbury. ISBN 978-1-350-11537-8.
- McKittrick, David; Kelters, Seamus; Feeney, Brian and Thornton, Chris (1999). Lost Lives: The stories of the men, women and children who died as a result of the Northern Ireland troubles. Mainstream Publishing Company. ISBN 1-84018-227-X.
- Myers, Kevin (16 October 2006). Watching the Door: A Memoir 1971—1978, Lilliput Press, Dublin. ISBN 1-84351-085-5
- Potter, John Furniss (2001). A Testimony to Courage: The Regimental History of the Ulster Defence Regiment 1969—1992. Pen & Sword Books. ISBN 0-85052-819-4.
- Ryder, Chris (1991). The Ulster Defence Regiment: An Instrument of Peace? ISBN 0-413-64800-1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Northern Ireland Elections Archive
- Northern Ireland Conflict Archive on the Internet (CAIN Project)
- BBC Northern Ireland: The Troubles
- The Troubles — Statistical Analysis
- Peacewall Archive — An archive of photos, maps, texts and links relating to Belfast’s Peace lines — a legacy of 'The Troubles'
- British Army Historical Document
- Linen Hall Library Northern Ireland Political Collection
- Booknotes interview with J. Bowyer Bell on The Irish Troubles: A Generation of Violence, 1967—1992, 6 June 1993.
- The Irish Story archive on the Troubles
- The Conflict in Ireland — 1991 Sinn Féin document
- The Roots of Terrorism in Northern Ireland — 1991 Global Security report
- Interview with undercover soldiers by BBC dated 21 November 2013
- Belfast: No Way Out (1970) on BFI Player
- Timeline of events