Канстанцін Чалоўскі
Канстанці́н Чало́ўскі (па-ўкраінску: Чаловський Костянтин Вікторович) — паліцыянт, старшына Міністэрства ўнутраных справаў.
Канстанцін Чалоўскі укр. Чаловський Костянтин Вікторович | |
Прыналежнасьць | Украіна |
---|---|
Род войскаў | МУС |
Званьне | Старшына |
Бітвы/войны | Вайна на Данбасе |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрацаваў у структуры МУС ў пенітэнцыярнай службе.
З пачаткам баявых дзеяньняў на Донбасе запісаўся добраахвотнікам у батальён «Арцёмаўск»; паранены ў баі.
Зь сьнежня 2014 року — кіраўнік аддзяленьня ДАІ места Арцёмаўск — рэкамэндаваў камбат Кастанцін Матэйчанка.
25 траўня 2015-га адхілены ад службы, праводзіцца праверка — жыхарка Краматорску зьвярнулася з заяваю, што ў Арцёмаўску чалавек у форме пашкодзіў яе аўтамабіль, разьбіўшы шкло.
Узнагароды
рэдагавацьЗа асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-ўкраінскае вайны ўзнагароджаны
- ордэнам «За мужнасьць» III ступені (22.1.2015).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 22 студзеня 2015 году № 26/2015 «Аб узнагароджаньні дзяржаўнымі ўзнагародамі Ўкраіны»
- Кіраўніка ДАІ Арцёмаўску адхілілі за разьбітае шкло