Канстантын Дабрыніч
Канстантын Дабрыніч (?-1022) — ноўгарадзкі пасаднік, сын і пераемнік Дабрыні, абвешчаны пасаднікам у 1017.
У 1018 Яраслаў Мудры, патрываўшы на поўдні паразу ад Баляслава Харобрага і Сьвятаполка, зьбег у Ноўгарад і прыгатаваўся зьбегчы далей, «за мора». Але Канстантын Дабрыніч і наўгародцы, пасёкшы яго караблі, сказалі князю, што яны жадаюць біцца за яго з Баляславам і Сьвятаполкам. Яны сабралі грошы, нанялі варагаў і самі ўзброіліся. Нягледзячы на гэтую паслугу, Яраслаў у 1019 чамусьці ўгневаўся на Канстанціна і зьняволіў яго, паводле пазьнейшых летапісных вестак, на 3 гады ў Растоў. Затым Дабрыніч быў пераведзены ў Мурам і тамака, на рацэ Ацэ, быў забіты ў 1022. Ягоным сынам, верагодна, быў Астрамір.