Канстантынопальска-маскоўская схізма (2018)

Канстантыно́пальска-маско́ўская схі́зма — прыпыненьне саслужэньня сьвятароў Расейскай праваслаўнай царквы зь сьвятарамі Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю з 15 кастрычніка 2018 году.

Кірыла Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі

Здарылася ў сувязі з пастановай Сьвятога сыноду Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю ад 11 кастрычніка 2018 году пра: 1) намер надаць аўтакефалію Ўкраінскай праваслаўнай царкве, 2) аднаўленьне ў архірэйскім і ярэйскім чыне япіскапаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, 3) скасаваньне дзеяньня Саборнай граматы Канстантынопальскага патрыярхату 1686 году аб перадачы Кіеўскай мітраполіі ў склад Маскоўскага патрыярхату[1].

20 красавіка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату — у адказ на звароты ўлад Украіны і ўсіх біскупаў УПЦ КП і УАПЦ — пастанавіў «прыступіць да распачынаньня крокаў, патрэбных для дараваньня аўтакефаліі праваслаўным хрысьціянам Украіны»[2].

11 кастрычніка 2018 году Канстантынопальскі патрыярхат пацьвердзіў пастанову прыступіць да дараваньня аўтакефаліі Царквы Ўкраіны, аднавіў у царкоўных зносінах былых у схізьме прадстаяцеляў УПЦ КП і УАПЦ — Філарэта Дзенісенкі й Макарыя Малеціча адпаведна, скасаваў грамату 1686 году, паводле якой у юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату была перададзена Кіеўская мітраполія, а таксама аднавіў сваю стаўрапігію ў Кіеве[3][4].

15 кастрычніка 2018 году Сьвяты сынод Расейскай праваслаўнай царквы на паседжаньні ў Менску пастанавіў, «з прычыны антыкананічных дзеяньняў Канстантынопальскага Патрыярхату, якія працягваюцца» перапыніць эўхарыстычныя зносіны зь ім[4][5]. Паводле тлумачэньня Маскоўскай патрыярхіі, разрыў зносінаў азначае, што прыхаджанам Расейскай праваслаўнай царквы не дазваляецца прычашчацца ў храмах Канстантынопальскага патрыярхату дзе б там ні было, а клірыкам — зьдзяйсьняць супольныя набажэнствы. Прэс-сакратар Маскоўскага патрыярха Аляксандар Воўкаў таксама асобна растлумачыў: «Афон зьяўляецца кананічнай тэрыторыяй Канстантынопальскага патрыярхату з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі»[6].

Разам тым, Маскоўскі патрыярх пагражае спыніць зносіны зь Ерусалімскім патрыярхатам у выпадку прызнаньня пастановы Канстантынопальскага патрыярху аб наданьні аўтакефаліі[7].

У сярэдзіне здымка Кірыла Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі і Барталамей патрыярх Канстантынопальскі

Водгук у Беларусі

рэдагаваць

14 верасьня 2018 году архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў заявіў: «Мы, вядома, падтрымліваем гэтае рашэньне» канстантынопальскага патрыярха Варфаламея надаць Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію. Таксама архіяпіскап Сьвятаслаў удакладніў: «Наша мэта — таксама легалізавацца ў Беларусі і афіцыйна атрымаць статус аўтакефаліі. … Каноны, як вядома, вымагаюць для асобнага праваслаўнага народу асобнай царквы. Гэта 34-е апостальскае правіла. … Тое, што Беларусь, як праваслаўная дзяржава, ня мае свайго незалежнага першагерарха — гэта парушэньне канонаў»[8].

15 кастрычніка 2018 году А. Лукашэнка заявіў Сыноду РПЦ: «Я патрыярху (Кірылу) сказаў аб тым, што прычыны, зь якімі вам потым часта даводзіцца разьбірацца, ляжаць у нас — гаспадаравых людзях. Мы зьяўляемся часам прычынамі або тымі, хто паскарае працэсы, у тым ліку і нэгатыўныя. Напэўна, пара нам папрасіць прабачэньня ў вас за тое, што адбываецца сёньня ў праваслаўным сьвеце, у якім мы жывём»[9].

Апошнім разам на Беларусі адмовіліся ад эўхарыстычных зносінаў з Канстантынопальскім патрыярхам у 1596 годзе.

Водгук у сьвеці

рэдагаваць

У праваслаўных цэрквах па рознаму аднесьліся да ўчынкаў расейскае цэрквы.

Па-за межамі Расеі падтрымалі Маскоўскі патрыярхат толькі Сэрбская праваслаўная царква[10][11][12][13].

— «Сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы вымушаны канстатаваць, што Сусьветны патрыярхат прыняў кананічна неабгрунтаванае рашэньне па рэабілітацыі двух украінскіх раскольнікаў Філарэта Дзенісенкі і Макарыя Малеціча разам зь іх духавенствам», — адзначаюць сэрбскія царкоўнікі.

— Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.[11]

Альбанская праваслаўная цэрква асьцярожна аднеслася да схізмы Расейскае цэрквы.

— "<…> астатняе рашэньне цэрквы Расеі таксама выклікае сур’ёзны непакой. Неверагодна, каб сьвятое Прычасьце — найвышэйнае таінства бязьмежнае любові і глыбокае прыніжэньне Хрыста — выкарыстоўвалася ў якасьці зброі аднае цэрквы супраць другое. Магчыма, каб рашэньне або ўказь сьвяшчэнаначальля Цэрквы Расеі адмянялі дзеяньне Сьвятога Духа ў праваслаўных храмах, што служаць пад начальлем Усяленскага патрыярхата?.. Сьведчым, што немагчыма згадзіцца з такімі рашэньнямі. <…>

— Пісьмо Прэдстаяцеля Албанскае цэрквы архіяпіскапа Тыранскага й усяе Албаніі (15 кастрычніка 2018).[14][15]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Заява Сьвятога сыноду РПЦ у сувязі з замахам Канстантынопальскага патрыярхату на кананічную тэрыторыю Расейскай царквы // Беларуская праваслаўная царква, 15 кастрычніка 2018 г. Праверана 24 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Украінская Праваслаўная Царква. Раскол ці вяртанне справядлівасці?
  3. ^ Канстанцінопаль пачаў прадастаўленне аўтакефаліі Украінскай царкве
  4. ^ а б «Замах на кананічную тэрыторыю»: РПЦ разарвала адносіны з Канстанцінопалем
  5. ^  (рас.)Заявление Священного Синода Русской Православной Церкви в связи с посягательством Константинопольского Патриархата на каноническую территорию Русской Церкви
  6. ^  (рас.)РПЦ после разрыва отношений с Константинополем перечислила запретные для православных храмы
  7. ^ Пагрозы Ерусалімскаму патрыярху
  8. ^ Сяргей Абламейка. Беларускі архіяпіскап: Адсутнасьць у Беларусі аўтакефаліі парушае апостальскія каноны // Радыё «Свабода», 14 верасьня 2018 г. Архіўная копія ад 14 верасьня 2018 г. Праверана 25 кастрычніка 2018 г.
  9. ^ Уладзімер Мацьвееў. Лукашэнка: у Беларусі зробяць усё для захаваньня адзінства ўнутры народа і царквы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 15 кастрычніка 2018 г. Праверана 25 кастрычніка 2018 г.
  10. ^ Сербская праваслаўная царква не згодная з рашэннем Канстанцінопаля па Украіне
  11. ^ а б Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.
  12. ^ Сербская праваслаўная царква не прызнала рашэнне Канстанцінопаля па Украіне
  13. ^ Став Српске Православне Цркве о црквеној кризи у Украјини после најновијих одлука Цариградске Патријаршије(недаступная спасылка)
  14. ^ Eπιστολή του Αρχιεπισκόπου Τιράνων Αναστασίου προς τον Πατριάρχη Μόσχας Κύριλλο 7ης Νοεμβρίου 2018
  15. ^ Οι επιστολές του αρχιεπισκόπου Αναστάσιου προς τον Πατριάρχη Μόσχας, για το ουκρανικό