Камітэт абароны Ўсходніх крэсаў

Камітэ́т Абаро́ны Ўсхо́дніх Крэ́саў (па-польску: Komitet Obrony Kresów Wschodnich) — арганізацыя, якая паўстала напрыканцы лістапада 1918 году ў Варшаве. Аддзялілася ад паўсталай напачатку 1917 году ў тым самым горадзе Літоўскай камісіі (па-польску: Komisji Litewskiej).

Займалася палітычнай апекаю над паўсталымі вайсковымі добраахвотнымі аддзеламі Самаабароны Ўсходніх Крэсаў. Адной зь іх задачаў было правядзеньне агітацыі дзеля аб’яднаньня іх у структуры Войска Польскага шляхам стварэньня Беларуска-літоўскай дывізіі.

Гэтая мэта была дасягнутая 26 лістапада 1918 году, калі галоўнакамандуючы Юзэф Пілсудзкі пагадзіўся на стварэньне такой дывізіі[1].

  1. ^ Лявон Вышчэльскі, Wojna polsko-rosyjska 1919—1920, ст.39-40

Літаратура

рэдагаваць
  • Лявон Вышчэльскі. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Выд. 1. T. 1. Варшава: Bellona, 2010, ст. 696. ISBN 978-83-11-11934-5.