Камітэт абароны Ўсходніх крэсаў
(Перанакіравана з «Камітэт Абароны Ўсходніх Крэсаў»)
Камітэ́т Абаро́ны Ўсхо́дніх Крэ́саў (па-польску: Komitet Obrony Kresów Wschodnich) — арганізацыя, якая паўстала напрыканцы лістапада 1918 году ў Варшаве. Аддзялілася ад паўсталай напачатку 1917 году ў тым самым горадзе Літоўскай камісіі (па-польску: Komisji Litewskiej).
Займалася палітычнай апекаю над паўсталымі вайсковымі добраахвотнымі аддзеламі Самаабароны Ўсходніх Крэсаў. Адной зь іх задачаў было правядзеньне агітацыі дзеля аб’яднаньня іх у структуры Войска Польскага шляхам стварэньня Беларуска-літоўскай дывізіі.
Гэтая мэта была дасягнутая 26 лістапада 1918 году, калі галоўнакамандуючы Юзэф Пілсудзкі пагадзіўся на стварэньне такой дывізіі[1].
Крынціы
рэдагаваць- ^ Лявон Вышчэльскі, Wojna polsko-rosyjska 1919—1920, ст.39-40
Літаратура
рэдагаваць- Лявон Вышчэльскі. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Выд. 1. T. 1. Варшава: Bellona, 2010, ст. 696. ISBN 978-83-11-11934-5.