Смартфон
Смартфон (анг. smartphone — «разумны тэлефон») — прылада, якая выконвае функцыі мабільнага тэлефону і кішэнёвага пэрсанальнага кампутару (КПК).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Samsung_Foldable_Phones.jpg/220px-Samsung_Foldable_Phones.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Samsung_Foldable_Smartphone.jpg/220px-Samsung_Foldable_Smartphone.jpg)
Галоўнай асабліваю рысаю смартфона зьяўляецца наяўнасць разьвітай апэрацыйнай сыстэмы. Гэта дазваляе практычна неабмежавана пашыраць функцыянальнасьць апаратаў, усталёўваючы праграмы, напісаныя староньнімі вытворцамі праграмнага забесьпячэньня. Смартфоны арыентаваныя на выкарыстаньне ў якасьці прылады галасавой сувязі, гэта зьяўляецца іхняй першачарговай мэтай. А ўжо магчымасьці працы з дадзенымі зьяўляюцца другаснымі. Гэта адрозьнівае іх ад камунікатараў і КПК, галоўны націск пры выкарыстаньні якіх робіцца менавіта на працу з дадзенымі. Падчас працы са смартфонамі часьцей за ўсё выкарыстоўваецца адна рука, у той час калі праца з КПК і камунікатарам патрабуе выкарыстаньня дзьвюх рук. Яшчэ адна асаблівасьць смартфону — наяўнасць SIM-карткі апэратара мабільнае сувязі, без якой смартфон (у большасьці выпадкаў) працаваць не будзе.
Асноўныя вытворцы смартфонаў
рэдагаваць
|
|
|
|
Статыстыка рынка смартфонаў паводле вытворцаў[1][2][3]:
Вытворца | 3 кв. 2007 г. | 3 кв. 2008 г. | 3 кв. 2009 г. | |||
---|---|---|---|---|---|---|
шт. | % | шт. | % | шт. | % | |
«Нокія» | 16 025 690 | 51,4 % | 15 485 690 | 38,9 % | 16 413 420 | 39,7 % |
RIM (BlackBerry) | 3 298 090 | 10,6 % | 6 051 730 | 15,2 % | 8 521 280 | 20,6 % |
«Эпл» | 1 107 460 | 3,6 % | 6 899 010 | 17,3 % | 7 362 670 | 17,8 % |
HTC | 850 400 | 2,7 % | 2 308 210 | 5,8 % | 2 179 960 | 5,3 % |
Fujitsu | — | — | 1 093 870 | 2,7 % | 1 394 710 | 3,3 % |
Motorola | 2 058 500 | 6,6 % | 2 313 930 | 5,8 % | — | — |
Іншыя | 7 816 100 | 25,1 % | 5 697 660 | 14,3 % | 5 522 510 | 13,3 % |
Усе вытворцы | 31 156 240 | 100,0 % | 39 850 100 | 100 % | 41 394 250 | 100 % |
Да найбольш распаўсюджаных апэрацыйных сыстэмаў, якія выкарыстоўваюцца смартфонамі, адносяцца:
- Асобныя смартфоны
-
Neo Freerunner
-
Palm Treo 750
-
Nokia Communicator 9000, 9110, 9210, 9500
-
HTC Cingular 8125
-
xda
-
xda IIi
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Canalys: Global smart phone shipments rise 28 % Архіўная копія
- ^ Canalys: Анализ рынка смартфонов в 2008 году (рас.) Архіўная копія
- ^ Canalys: Smart phone market shows modest growth in Q3 (анг.) Архіўная копія
- ^ Android Marks Fourth Anniversary Since Launch with 75.0% Market Share in Third Quarter, According to IDC 01 Nov 2012