Кампрадорства
Кампрадорства (па-гішпанску: comprador — пакупнік) — спосаб вядзеньня бізнэсу, пры якім прыбытак здабываецца ў выніку дзейнасьці, якая падрывае сваю нацыянальную эканоміку і памяншае яе здольнасьць да росту і разьвіцьця.[1]
Прыкладамі такой дзейнасьці зьяўляюцца, напрыклад, абслугоўваньне інтарэсаў замежнага капіталу ў сваёй краіне і аказаньне дапамогі замежнаму капіталу ў яго канкурэнцыі з нацыянальным капіталам. Таксама такой дзейнасьцю зьяўляецца гандаль прыроднымі рэсурсамі сваёй краіны на сусьветных рынках з вывазам атрыманага прыбытку ў замежныя дзяржавы. Таксама такой дзейнасьцю зьяўляецца тольлінг алюмінія, які ёсьць прыхаванай формай экспарту электраэнэргіі і атрыманьня прыбытку з заніжанай урадам (у параўнаньні з сусьветнай) цаны на яе, зьніжанай зь меркаваньняў дапамогі разьвіцьцю нацыянальнай эканоміцы.
Сваёй дзейнасьцю кампрадоры набліжаюць сытуацыю, калі ў краіне адсутнічае нацыянальны капітал, і ўсе інфраструктурныя і прамысловыя аб’екты належаць замежнаму капіталу.
Крыніцы
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |