Камза
горад у Альбаніі
Ка́мза (па-альбанску: Kamëz, Kamza) — горад у Тыранскай вобласьці Альбаніі. Фактычна прыгарад Тыраны. У 2011 годзе пражывала 104 190 чалавек.
Камза | |
альб. Kamëz, Kamza | |
Краіна: | Альбанія |
Прэфэктура: | Тырана |
Плошча: | 21,73 км² |
Вышыня: | 55 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 104 190 чал. (2011) |
шчыльнасьць: | |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +355 204 |
Паштовыя індэксы: | 1029–1030 |
Нумарны знак: | TR |
Геаграфічныя каардынаты: | 41°23′0″ пн. ш. 19°46′0″ у. д. / 41.38333° пн. ш. 19.76667° у. д.Каардынаты: 41°23′0″ пн. ш. 19°46′0″ у. д. / 41.38333° пн. ш. 19.76667° у. д. |
Камза | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://kamza.gov.al |
Гісторыя
рэдагавацьДа 1990-х гадоў Камза быў маланаселеным і пераважна сельскагаспадарчым горадам. Пасьля распаду камуністычнага ладу, пачалася масавая міграцыя людзей унутры Альбаніі, і колькасьць насельніцтва Камзы імкліва ўзрасла.
Камза быў адным з прэтэндэнтаў на прэмію Зялёнай сталіцы Эўропы ў 2019 годзе па-ангельску: European Green Capital Awards 2019, якую выйграў Осьлё.