Калядны чарвяк
Spirobranchus giganteus, агульнавядомы як калядны чарвяк — від многашчацінкавых чарвякоў сямейства Serpulidae.
Калядны чарвяк | |
Разнастайныя чарвякі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Колцавыя чарвякі |
Кляса | Многашчацінкавыя чарвякі |
Атрад | Canalipalpata |
Сямейства | Serpulidae |
Род | Spirobranchus |
Від | Калядны чарвяк |
Бінамінальная намэнклятура | |
Spirobranchus giganteus | |
Анатомія і марфалёгія
рэдагавацьКалядны чарвяк, як і большасьць іншых паліхетаў, што будуюць вапняковыя трубкі, мае трубчастае, сэгментаванае цэла, аперазанае шчаціньнем, якія дапамагаюць чарвяку пры перамяшчэньні. Паколькі ён ніколі не вылазіць са свае трубкі, ніякіх дадатковых прыстасаваньняў для руху ці плаваньняў ня мае.
Найбольш заўважная асаблівасьць каляднага чарвяка — дзьве «кароны», якія па форме нагадваюць калядную ялінку. Яны выконваюць функцыю вельмі зьмененых перадротавых шчупальцаў. Кожная сьпіраль складаецца зь пер’епадобных шчупальцаў-радыёляў(en) з мноствам веечкаў, якія дазваляюць транспартаваць спайманую здабычу непасрэдна ў рот чарвяка. Акрамя гэтага, радыёлі выконваюць дыхальную функцыю, таму часам іх называюць шчэлепамі.
Зьяўляючыся прадстаўнікамі колцавых, калядны чарвяк мае разьвітую стрававальную і крывяносную сыстэму. Добра разьвітая нэрвовая сыстэма з мозгам і вялікай колькасьцю нэрвовых вузлоў, у тым ліку нажны гангаль, што незвычайна для многашчацінкавых. Размнажаючыся, яны проста скідаюць уласныя гамэты ў ваду, дзе яйкі (і народкі) злучаюцца з зоаплянктонам і пераносяцца плыняй.
Распаўсюджаньне
рэдагавацьПражываюць у Ціхім і Індыйскім акіянах у рэгіёне трапічных водаў.
Клясыфікацыя
рэдагавацьITIS выдзяляе два падвіды калядных чарвякоў: S. gigantea corniculatus[1] і S. gigantea gigantea[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Spirobranchus gigantea corniculatus (анг.). Аб’яднаная таксанамічная інфармацыйная служба. Праверана 24 студзеня 2007 г.
- ^ Spirobranchus gigantea gigantea (анг.). Аб’яднаная таксанамічная інфармацыйная служба. Праверана 24 студзеня 2007 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКалядны чарвяк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Энцыкляпэдыя жыцьця (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |