Кальварыйскае самакіраваньне
Кальварыйскае самакіраваньне (па-летувіску: Kalvarijos savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка ў цэнтральнай Летуве ў складзе Мар’ямпальскага павету. Самакіраваньне было ўтворана ў 2000 годзе з частак тэрыторыяў Мар’ямпальскага самакіраваньня і Ваўкавішкаўскага раёну. Кальварыйскае самакіраваньне адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Кальварыйскае самакіраваньне | |
Kalvarijos savivaldybė | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | самакіраваньне |
Уваходзіць у | Мар’ямпальскі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Кальварыя |
Дата ўтварэньня | 2000 |
Кіраўнік | Ёнас Шчэпоніс |
Афіцыйныя мовы | летувіская |
Насельніцтва (2007) | 13 492 (0,4%, 56-е месца) |
Шчыльнасьць | 30,9 чал./км² |
Плошча | 441 км² (0,7%, 50-е месца) |
Месцазнаходжаньне Кальварыйскага самакіраваньня | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | LT-14 |
Тэлефонны код | +343 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Паселішчы
рэдагавацьУ складзе Кальварыйскага самакіраваньня знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- 1 горад — Кальварыя;
- 172 вёскі.
Колькасьць насельніцтва
рэдагаваць- Кальварыя — 5090 чал;
- Юнгена — 929 чал;
- Юсевіша — 421 чал;
- Сангруда — 411 чал;
- Мікалаўка — 312 чал;
- Любава — 300 чал;
- Сусьнінка — 275 чал;
- Брука — 269 чал;
- Моцка — 269 чал;
- Старыя-Радзішкі — 258 чал.
Староствы
рэдагавацьКальварыйскае самакіраваньне складаецца з 4 старостваў:
- Акмянскае (па-летувіску: Akmenynų seniūnija)
- Кальварыйскае (па-летувіску: Kalvarijos seniūnija)
- Любаўскае (па-летувіску: Liubavo seniūnija)
- Сангрудзкае (па-летувіску: Sangrūdos seniūnija)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКальварыйскае самакіраваньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў