Какістакратыя

форма дзяржаўнага кіраваньня

Какістакратыя (ад стар.-грэц. κάκιστος — найгоршы) — сыстэма кіраваньня, якая знаходзіцца ў руках найгоршых, найменш кваліфікаваных і/або найбольш несумленных грамадзянаў[1][2].

Этымалёгія рэдагаваць

Слова ўтворанае ад двух грэцкіх словаў: какістас (κάκιστος — найгоршы) і кратас (κράτος — урад), што літаральна азначае «ўрад найгоршых»[3].

Мінуўшчына рэдагаваць

Першае ўжываньне слова сустракаецца ў казані Пола Госнальда, датаванай 1644 рокам[4][5].

У сваім рамане 1829 року «Няўдачы Эльфіна» ангельскі аўтар Томас Лаў Пікак тлумачыць какістакратыю як антонім да арыстакратыі, паколькі па-грэцку aristos (ἄριστος) азначае «выдатны»[6]. У сваіх «Успамінах пра рабства» 1838 року сэнатар ЗША Ўільям Гарпэр параўнаў какістакратыю з анархіяй[7].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Lewitt, Michael (13 кастрычніка 2016) Investing In A Kakistocracy (анг.) Праверана 12 лістапада 2020 г.
  2. ^ Robert Hartwell Fiske. The Best Words. — Marion Street Press, 2011. — С. 71. — ISBN 9781933338828
  3. ^ Rod L. Evans. Thingamajigs and Whatchamacallits: Unfamiliar Terms for Familiar Things. — Penguin, 2011. — С. 87. — ISBN 9781101515921
  4. ^ When Government Is Just the Worst (анг.) Merriam Webster Праверана 12 лістапада 2020 г.
  5. ^ Gosnold, Paul (9 жніўня 1644) A sermon preached at the publique fast the ninth day of Aug. 1644 at St. Maries, Oxford, before the honorable members of the two Houses of Parliament there assembled by Paul Gosnold ... ; and published by authority. (анг.). University of Oxford Text Archive. Праверана 12 лістапада 2020 г.
  6. ^ Kakistocracy (анг.). Dictionary.com. Праверана 12 лістапада 2020 г.
  7. ^ William Harper. Memoir on Slavery: Read Before the Society for the Advancement of Learning, of South Carolina, at its annual meeting at Columbia, 1837. — J. S. Burges, 1838. — С. 49.