Казімер Юліян Ражноўскі (1875—1939) — натураліст, грамадзкі дзяяч.

Казімер Ражноўскі

Біяграфія

рэдагаваць

Казімер Юліян [Kazimierz Julian; Казимир] Францішкавіч [syn Franciszka; Францевич] Ражноўскі [Rożnowski; Рожновский] нарадзіўся 16 лютага 1875 г. у маёнтку Гірсы Лепельскага павету Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі і быў малодшым з чатырох дзяцей землеўласьніка Францішка ды Тэрэзы Ражноўскіх.

Пасьля заканчэньня гімназіі ў Віцебску вучыўся на аддзяленьні заалёгіі фізыка-матэматычнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце ён быў адным з заснавальнікаў студэнцкага Польскага зямляцтва ў Маскоўскім унівэрсытэце, потым скарбнікам у яго праўленьні, а таксама ўваходзіў у кіраўніцтва студэнцкай арганізацыі ў Маскве Зьвязкавай рады задзіночаных рэгіянальных колаў (Рады задзіночаных зямляцтваў). У 1894 г. сустрэўся ў Маскве зь Юзэфам Пілсудзкім, які быў дэлегатам Цэнтральнага работніцкага камітэту (CKR) ды Польскай сацыялістычнай партыі (PPS) і ў г. ў 1895 г. ўступіў у колы ППС; належаў да студэнтаў, якія займаліся партыйнай прапагандай сярод польскіх работнікаў і жаўнераў. У 1897 г. Ражноўскі пакінуў унівэрсытэт (які не скончыў[1]) і ў 1897 г. быў арыштаваны па справе Зьвязкавай рады задзіночаных рэгіянальных колаў і пасьля некалькіх месяцаў знаходжаньня ў турме быў высланы ў Гірсы пад нагляд паліцыі.

На заклік Пілсудскага зьехаў у Вільню, і адтуль, карыстаючыся чужым пашпартам, паехаў у Лёндан. Атрыманую ў той час рэнту за Гірсы перадаў на партыйныя мэты. У Лёндане прайшоў пад кіраўніцтвам Аляксандра Дэмбскага навучаньне друкарскай справе ў друкарні «Przedświtu», якая належала Замежнаму Зьвязу Польскіх Сацыялістаў. Жыў у Бэрліне. Карыстаўся псэўданімамі Каrol ды Karbol. Ад канца красавіка 1899 г. вярнуўся разам з Пілсудзкім у Вільню, дзе яны прынялі ад Станіслава Вайцяхоўскага, які ад’яжджаў за мяжу, друкарню “Robotnika”. Ражноўскі працаваў у гэтай друкарні да восені 1899 г., а таксама пасьля яе перамяшчэньня ў Лодзь, аж да моманту выяўленьня яе жандарамі. Калі 22 лютага 1900 г. арыштавалі Пілсудзкага з жонкай Марыяй ды неўзабаве Аляксандра Маліноўскага, папярэджаны Ражноўскі зьехаў у Вільню. Па рэкамэндацыі Аляксандра Сулькевіча быў уключаны ў склад CKR PPS. 26 лютага 1900 г. уначы ў Вільні ён быў арыштаваны на кансьпірацыйнай кватэры пад час адсутнасьці яе ўладальніка Мікалая Татарава. Пры ім знайшлі лёнданскія лісты і пашпарт на імя Станіслава Краеўскага з Лодзінскай прапіскай. Пасьля правядзеньня ідэнтыфікацыі пашпарту ў Лодзі, Ражноўскі быў дастаўлены з віленскай турмы ў адзіночнай камору X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі, а праз паўтара году яго разам з Маліноўскім перавялі ў Седлецкую турму. Загадам ад 13 сакавіка [5 траўня] 1902 г. быў высланы на 6 г. ва Ўсходнюю Сыбір.

4 чэрвеня 1902 г. Ражноўскі быў выпраўлены з Седльцы і дастаўлены ў Бутырскую турму Масквы. 19 ліпеня быў дастаўлены ў Краснаярск, а потым у Аляксандраўскую перасыльную турму ля Іркуцка. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў прызначаны ў аддаленыя месцы Якуцкай вобласьці. [Маліноўскі на 8 гадоў у Сярэдне-Калымск Якуцкай вобласьці.]. 24 верасьня 1902 г. Ражноўскі быў дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці і па распараджэньню губэрнатара пакінуты там да санкавага шляху. Па атрыманых у Дэпартамэнце паліцыі агентурным дадзеным, ППС рыхтавала яго ўцёкі. Пры ператрусе 30 верасьня 1902 г. [24 XI] паміж падшыўкай і падноскам ягонага боту быў знойдзены фальшывы пашпарт. Загадам губэрнатара месцам жыхарства яму быў прызначаны акруговы горад Верхаянск Якуцкай вобласьці і 15 лістапада 1902 г. ён быў адпраўлены з Алёкмінска ў Якуцк. 2 студзеня 1903 г. Ражноўскі быў дастаўлены ў акруговае места Верхаянск Якуцкай вобласьці.

У лютым 1903 г. Акадэмія Навук перадала шхуну “Заря”, якая належала Першай Рускай Палярнай Экспэдыцыі якуцкай параплаўнай фірме “Громавых”. Перадача шхуны, а таксама адбор і перавозка навуковых матэрыялаў былі даручаныя камандзіру шхуны лейтэнанту Ф. Матысену. У сакавіку Матысен прыбыў з Пецярбурга ў Якуцк. Губэрнатар у сваім лісьце ад 16 сакавіка 1903 г. паведамляў верхаянскаму спраўніку аб дазволе удзельнічаць у працах Матысена палітычнаму выгнанцу з Верхаянска Казімеру Ражноўскаму і прасіў паведамляць аб перамяшчэньні Ражноўскага па акрузе, але ў а справаздачах Матысена імя Ражноўскага адсутнічае. Там жа Ражноўскі пазнаёміўся ў заключнай фазе пошукаў зьніклага кіраўніка Рускай Палярнай Экспэдыцыі Эдуарда Толя з заолягам Імпэратарскай РАН Аляксеем Бялыніцкім Біруля. У 1904 г. мэтэаралягічная Абсэрваторыя ў Іркуцку, з дазволу ўладаў, накіравала яго для працы на мэтэаралягічнай станцыі ў паселішчы Рускае Вусьце Верхаянскай акругі, што ў дэльце Індзігіркі, куды ён 27 красавіка 1904 г. выехаў з Верхаянску. У 1905 г. Ражноўскі атрымаў, па хадайніцтву начальніка вышукнай экспэдыцыі С. А. Бутурліна, магчымасьць, з дазволу генэрал-губэрнатара, прыняць удзел ў працах экспэдыцыі Міністэрства ўнутраных спраў па вывучэньні пытаньняў забесьпячэньня Калымскага і Ахоцкага краёў, якая вяла вышукныя працы па разьведцы шляху ад Сярэдне-Калымска праз Алазею на Рускае Вусьце і далей да Булуна. У сваіх працах Ражноўскі апісаў тундру, яе клімат, біялягічныя жыцьцё, пераважна пералёты птушак ды ейных насельнікаў.

Вызвалены ад ссылкі кастрычніцкай, 1905 года, амністыяй Ражноўскі быў адпраўлены з Верхаянска ў Якуцк, куды прыбыў 15 лістапада і 29 лістапада 1905 г. выехаў у м. Віцебск. Прывезеныя з Сыбіры зельнікі і этымалягічныя калекцыі пераказаў Імпэратарскай Акадэміі Навук у Санкт-Пецярбурзе, этнаграфічныя калекцыі (у гэтым ліку строй якуткі) Музэю імя Аляксандра III у Санкт-Пецярбурзе. Пасьля вяртаньня з выгнаньня жыў у 1906-1912 гг. у Гірсах у брата Браніслава або ў Білеўшчыне ў маці. У той жа час, на працягу восеньскага сэмэстру 1906/1907 г. студыяваў у Вене на мэдычным аддзяленьні анатомію чалавека і лекарскую хімію; у 1907 г. ад Геаграфічнага Таварыства ў Вене паўгода прабыў у навуковай экспэдыцыі на Мадагаскары.

Палітычна быў зьвязаны з ППС-фракцыяй Рэвалюцыйнай (PPS-Fr. Rew.). У 1912-1917 гг. працаваў у Пецярбурзе/Петраградзе ў сындыкаце продажу вырабаў мэталюргічнай прамысловасьці «Продамет». У 1915 г. быў сябрам Асацыяцыі Незалежнасьці і Польскага Таварыства Дапамогі Ахвярам Вайны, дзе ад 1916 г. належаў да Цэнтральнага Камітэта. У 1917 г. як прадстаўнік PPS-Fr. Rew. увайшоў у Ліквідацыйную Камісію да спраў Царства [Каралеўства] Польскага ў Петраградзе. У 1917 г. прыехаў у Менск ад Таварыства Дапамогі бедным сем’ям палякаў, якія ўдзельнічаюць у вайне, а таксама зьбяднелага ад вайны польскага насельніцтва ды застаўся тут у якасьці адмысловага ўпаўнаважанага Цэнтральнага Камітэта гэтага Таварыства на тэрыторыі Літвы і Беларусі да траўня 1919 г. Ягоныя прыватныя калекцыі, якія знаходзіліся ў Беларусі, былі перададзеныя ў музэй у Полацку, збор са 1500 птушыных яйкаў зьнік з кватэры Ражноўскага у Петраградзе.

Потым Ражноўскі жыў у Варшаве. Быў начальнікам аддзела ў Міністэрстве Працы і Сацыяльнай абароны (1919-1921), пазьней быў чальцом польскай дэлегацыі ў Зьмешанай Памежнай Камісіі на Ўсходзе пры Міністэрстве Замежных Спраў (1921-1924). Затым вярнуўся ў Міністэрства Працы і Сацыяльнай абароны (1924-1929), дзе ён займаўся працамі, зьвязанымі з увядзеньнем у моц закона аб абароне на выпадак беспрацоўя. У траўні 1929 г. быў камісарам, а затым дырэктарам Касы Хворых у Варшаве (1929-1932). У далейшым быў намесьнікам міністра стану ў Міністэрстве Працы і Сацыяльнай абароны (1932-1933), намесьнікам міністра стану Міністэрства Скарбу (25 II 1933 - 6 IX 1933) і, нарэшце, старшынёй Палаты Сацыяльнага Страхаваньня (1933-1934), дзе ў выніку ліквідацыі Палаты выйшаў на пэнсію. Пасяліўся ў Янаўцы /Janówka/ ля Тлушчу. Быў чальцом Інстытута Найноўшай Гісторыі Польшчы. У кастрычніку 1928 г. перайшоў да PPS былой Fr. Rew. і ўваходзіў у склад яе ЦК. У 1937 г. удзельнічаў у аднаўленьні кватэры - друкарні ў Лодзі на былой вул. Усходняй 19. У якасьці віцэ-прэзыдэнту заснаванага ў 1933 г. Таварыства Сяброў Дзяржаўнага Заалягічнага Музэя паспрыяў завяршэньню II Заалягічнай Выправы “Дар Памор’я” да Параны (Бразылія) і Паўднёвай Афрыкі. У Янаўцы зьбіраў матылькоў (на сьвятло), і перадаваў іх у ДЗМ. Ён быў адным з заснавальнікаў і віцэ-прэзыдэнтам “Асацыяцыі Чыноўнікаў”. Ад 15 сакавіка 1937 г. належаў да ганаровага суду адзначаных Крыжам і Мэдалём Незалежнасьці.

5 лістапада 1939 г. памер у Янаўцы і быў пахаваны на могілках у Тлушчу. Быў узнагароджаны афіцэрскім Крыжам Ордэна Polonia Restituta (1925), Крыжам Незалежнасьці (1930), Залатым Крыжам Заслугі (1931). У шлюбе са Стафаніяй Здраеўскай (1875-1971) меў дачок: Яніну (1909 г. нар), у замужжы за Феліксякам, заолягам, старшым дыплямаваным захавальнікам бібліятэкі Інстытута Заалёгіі ПАН у Варшаве, ды Ганну (1911 г. нар).

  • Ptaki stałe w Wierchojańsku (Kraina Jakucka). // Wszechświat. T. XXIII. Z. 23. 5 czerwca. 1904. S. 362.
  • Urywki wrażeń z wycieczki ornitologicznej do tundry beyleśnej. // Wszechświat. T. XXIV. Nr 7 (S. 97-99), 8, 9. 1905.
  • Z biologii kaczkowatych na Dalekim Wschodzie. // Wszechświat. T. XXVI. Nr 41 (S. 645-649). Nr. 42. (S. 666-669). 1907.
  • Płatkonóg rdzawoszyjny. // Wszechświat. T. XXVI. Nr 45. 1907.
  • Предварительный отчет о результатах поездки на Алазею в 1905 году. // Бутурлин С. А. Отчет уполномоченного Министерства Внутренних Дел по снабжению продовольствием в 1905 году Колымского и Охотского Края. СПб. 1907. С. 167-190.
  • Dzikie gęsi. // Łowiec Polski. Z. 10. 1910.
  • Ze wspomnień wspólniego pobytu z Aleksandrem Malinowskim w więzieniach. // Aleksander Malinowski 1869-1922. Kraków. 1924.
  • Wspomnienia z tajnych drukarń „Robotnika” w Wilnie i Łódzi. // Józef Piłsudski, pisarz, wydawca i drukarz. Kraków. 1936.
  1. ^ Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826—1917 гг. Якутск. 1995. С. 314

Літаратура

рэдагаваць
  • Ciąglinski J. Z krain polarnych. Podróż na Wyspy Nowosyberyjskie. // Wszechświat. R. 22. 1903. S. 743.
  • Бутурлин С. А. Гнездовья розовой чайки. // Псовая и ружейная охота. Москва. 1905. С. 42, 60.
  • Zool. Record. Londоn. T. 41. 1904. Aves s. 168 (Ptaki Wierchojańska).
  • Zool. Record. Londоn. T. 42. 1905. Aves s. 236 (Tundra delty Indigirki).
  • Бутурлин С. А. Вести из Колымской экспедиции. // Известия Императорского Русского Географического Общества. Т. 41. 1905. С. 297-299.
  • Бутурлин С. А. Вести из Колымской экспедиции. // Известия Императорского Русского Географического Общества. Т. 42. 1906. С. 794-797.
  • Buturlin S. A. The breeding grounds of the Rosy Gull „Ibis". London. 1906. S. 663 (Rajnowski).
  • Бутурлин С. А. Отчет уполномоченного Министерства Внутренних Дел по снабжению продовольствием в 1905 году Колымского и Охотского Края. СПб. 1907. С. 12, 41, 67, 88-93, 139, 160-162, 165-190.
  • Zool. Record. Londоn. T. 45. 1908. Aves s. (Biologia Anseriformes).
  • Materiały do historii PPS i ruchu rewolucyjnego w zaborze rosyjskim od r. 1893 do r. 1904. T. 2. 1898-1901. Warszawa. 1911. S. 231-234.
  • Бутурлин С. А. Наблюдения над млекопитающими, сделанные во время Колымской экспедиции 1905 года. // Протоколы заседаний Зоологического отделения, от 159-го зас. (15 дек. 1912) по 164-е зас. (27 окт. 1913 г.). (Дневник зоологического отделения Императорского Общества любителей естествознания, антропологии и этнографии). Нова серия. Т. 1. № 5. Москва. 1913. С. 225-232.
  • Kalendarz Polski. Rocznik Wychodźstwa Polskiego w Rosji. Moskwa. 1917. S. 217.
  • Jodko W. Jak dowiedziałem się o aresztowaniu J. Piłsudskiego. // W trzydziestą rocznicę. Księga pamiątkowa PPS. Warszawa. 1923. S. 96-99.
  • Malinowski A. Ze wspomnień. // Aleksander Malinowski 1869-1922. Kraków. 1924. S. 15-35.
  • Paszkowska M. Aleksander Malinowski w wiezieniu i organizowanie ucieczki. // Aleksander Malinowski 1869-1922. Kraków. 1924. S. 42-43.
  • Комаров В. Л. Введение в изучение растительности Якутии. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. 1. 1926.
  • Якутия. Сборник статей. Ред. П. В. Виттенбург. Ленинград. 1927.
  • Николаев В. И. Сибирская политическая ссылка и изучение местного ерая. // Каторга и ссылка. Москва. Кн. 5. 1927. С. 112, 114.
  • Niepodległość. T. 1. 1929-1930.
  • Niepodległość. T. 3. 1931.
  • Piłsudski J. Bibuła. // Pisma-Mowy, Rozkazy. Warszawa. 1933.
  • Koral W. Przez partie, związki, wiezienia i Sybir. Warszawa. 1933. S. 109, 123-124.
  • Rożnowski Kazimierz. // Zieliński S. Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratorzy, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 437.
  • Niepodległość. T. 9. 1934.
  • Niepodległość. T. 10. 1934.
  • Niepodległość. T. 11. 1935.
  • Pobóg-Malinowski W. Józef Piłsudski 1867-1901. Warszawa. 1935. S. 192.
  • Pobóg-Malinowski W. Jozef Piłsudski 1867-1935. Londyn. [b.r.w.] S. 167, 168, 175, 178, 181, 190, 192-196.
  • Kronika Ruchu Rewolicijniego w Polski. R. 3. 1937. S. 15.
  • Niepodległość. T. 16. 1937.
  • Niepodległość. T. 17. 1938.
  • Niepodległość. T. 18. 1938.
  • Wojciechowski S. Moje wspomnienia. Lwów-Warszawa. 1938. S. 131-32, I37-138.
  • Niepodległość. T. 19. 1939.
  • Pobóg-Malinowski. Syberia. // Polska i Polacy w cywilizacji świata. Т. I. Z. 3/4. Warszawa. 1939. S. 232-261 (259).
  • Szlakiem wielkości. Odtworzony warsztat pracy konspiracyjnej J. Piłsudskiego w Lodzi. Lódź. 1939. S. 24-25, 29-34, 49, 51, 55-61, 69. 75, 85, 87-91, 96, 102, 106-107, 116. 129, 134.
  • Комаров В. Л. Введение в изучение растительности Якутии. // Избранные сочинения. Т. 9. Москва. 1953.
  • Brzęk G. Historia zoologii w Polsce. T. 3. Lublin. 1955. S. 227.
  • Spustek I. Polacy w Piotrogrodzic 1914-1917. Warszawa. 1960.
  • Lednicki W. Pamiętniki. Londyn. 1967. II.
  • Polska Partia Socjalistyczna dawna Frakcja Rewolucyjna. // Wielka encyklopedia powszechna PWN. T. IX. Warszawa. 1968. S. 238. (памылкова Rozkowski).
  • Łoza, Czy wiesz, kto to jest? Uzupełnienie i sprostowanie. // Wielka encyklopedia powszechna PWN. Uzupełnienie i sprostowanie. 1970 Warszawa.
  • Wasilewski L. Ze wspomnień (1896 1899). // Z Pola Walki. Warszawa. 1973.
  • Targalski J. Geneza polskiej Partii socjalistyczniej Proletariat. // Z Pola Walki. Warszawa. Nr.2-3. 1973. S. 57. 63.
  • Najdus W. Polacy w rewolucji 1917 roku. Warszawa. 1967.
  • Armon W. Polscy badacze kultury Jakutów. // Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. CXII. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 9, 16, 56, 141, 157-160, 165, 174.
  • Jędrzejewicz W. Kronika życia Józefa Piłsudskiego 1807- 1935. Londyn. 1977. S. 32-35, 114, 336.
  • Garlicki A. U źródeł obozu belwederskiego. Warszawa. 1979.
  • Jędrzejewicz W. Piłsudski 1867-1935. Życiorys. Londyn 1982. S. 19, 21.
  • Tomicki J. Polska Partia Socjalistyczna 1892-1948. Warszawa. 1983. S. 53, 58, 67.
  • Łukawski Z. Polacy w rosyjskim ruchu rewolucyjnym 1894-1907. Warszawa. 1984.
  • J. F. [Janina Feliksiakowa] Rożnowski Kazimierz Julian (1875-1939). // Słownik biologów polskich. Warszawa. 1987. S. 458-459.
  • Słabczyński W. Polscy podróżnicy i odkrywcy. Wyd. 2 zmienione. Warzawa. 1988.
  • Казарян П. Л. Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 39, 99. 105, 116.
  • Feliksiak S. Rożnowski Kazimierz Julianю // Polski słownik biograficzny. T. XXXII/3. Z. 134. Wrocław-Warszawa- Kraków. 1991. S. 471-473.
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 92, 194, 313-314, 474.
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 92, 194, 313-314, 474.
  • Казарян П. Л. Якутия в системе политической ссылки 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 411, 466.
  • Армон В. Польские исследователи культуры якутов. Пер. с пол. К. С. Ефремова. Москва. 2001. С. 155-158.
  • Казарян П. Л. Ссыльные поляки в Якутской области 1880-1905 годы. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 50.
  • Юрганова И. И. Польские социалисты в Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 57.
  • Юрганова И. И. Польские социалисты в Якутии ([Публикация фотодокументов НА РС(Я)]. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 57.
  • Боякова С. И., Исследователь Севера К. Ф. Рожновский. // Межкультурное взаимодействие в Сибири: историко-этнографические, лингвистические, литературоведческие аспекты: материалы Международной научной конференции «Польша в истории и культуре народов Сибири», посвященной 150-летию со дня рождения Э. К. Пекарского и В. Л. Серошевского (Якутск, 5 ноября 2008 г.). Якутск. 2009. С. 69-73.