Кадыйскі раён

раён у Расеі

Кады́йскі раён (па-расейску: Кадыйский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Кастрамской вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца мястэчка Кадый.

Кадыйскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Кадый[d][1]
Дата ўтварэньня 25 студзеня 1935
Насельніцтва
Плошча
  • 2190 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Кадыйскі раён мяжуе з Макар’еўскім, Астроўскім і Антропаўскім раёнамі, а таксама з Іванаўскай вобласьцю. Плошча раёну складае 2190 км². Больш за 70% плошчы раёну займаюць лясы, пераважна зьмешаныя.

Гісторыя

рэдагаваць

Датай заснаваньня паселішча Кадый лічыцца 25 чэрвеня 1546 году, калі царскай граматай Івана Жахлівага Кадый быў падараваны прыходам Кастрамскога павета. Створаны ён быў як горад-крэпасьць для адбіцьця нападаў татараў і абароны мясцовага насельніцтва. Кадыйскі раён быў утвораны 25 студзеня 1935 году адпаведнасьці з пастановай УЦВК. У склад Кастрамской вобласьці ўвайшоў 13 жніўня 1944 году.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 7304 чалавекі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць