Кава-дэ-Тырэні
Ка́ва-дэ-Тырэ́ні (па-італьянску: Cava de’ Tirreni) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Кампанія. Месьціцца ў правінцыі Салерна, за 10 км ад самога гораду Салерна.
Кава-дэ-Тырэні | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 180 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 089 | ||
Паштовы індэкс: | 84013 | ||
Нумарны знак: | SA | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°42′3″ пн. ш. 14°42′20″ у. д. / 40.70083° пн. ш. 14.70556° у. д.Каардынаты: 40°42′3″ пн. ш. 14°42′20″ у. д. / 40.70083° пн. ш. 14.70556° у. д. | ||
Кава-дэ-Тырэні | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.cavadetirreni.sa.it/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў заснаваны этрускамі. Сучаснаая назва Кава-дэ-Тырэні, якая літаральна перакладаецца як «пячора Тырэнцаў», ёсьць данінай павагі этрускай спадчыне рэгіёну. 7 жніўня 1394 году папа Баніфацыюс IX надаў паселішчу статус места. Гарадзкі касьцёл і большая частка будынкаў абацтва былі цалкам мадэрнізаваныя ў 1796 годзе. Таксама захаваліся старыя гатычныя кляштары. Цягам XIX стагодзьдзя эканамічны росквіт гораду зьмяніўся на глыбокі крызіс, паколькі тэкстыльная вытворчасьць, якая да таго часу была базісам гарадзкога дабрабыту, пацярпела праз канкурэнцыю з абсталяванымі машынамі фабрыкамі Салерна.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)