Каалі (па-эстонску: Kaali kraater) — мэтэарытны кратэр, які ўтварыўся ў выніку падзеньня мэтэарыта на выспу Саарэмаа (Эстонія).

Метэарытны кратэр Каалі

Мэтэарытны кратэр ляжыць за 18 км ад г. Курэсаарэ, акружаны земляным валам вышынёй 16 м і дыямэтрам 110 м. Навокал ёсьць, акрамя таго, яшчэ 8 кратэраў меншых памераў: ад 15 да 40 м у дыямэтры.

Мэтэарыт упаў, верагодна, блізу 4 тыс. год назад. У 1937 геоляг І. Рэйнвальд знайшоў абвугленыя рэшткі дрэва і абломкі жалезнага мэтэарыта. Пазьнейшыя дасьледаваньні далі падставу меркаваць, што мэтэарыт вагай ад 400 да 10000 т увайшоў у зямную атмасфэру з хуткасьцю ад 15 да 45 км/с і, губляючы з-за церця атмасфэры сваю масу, распаўся на некалькі фрагмэнтаў на вышыні 5—10 км. Самы вялікі абломак масай 20—80 т утварыў найбольшы кратэр, 8 меншых сталі вынікам падзеньня астатніх абломкаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць