Зігібальд (? — каля 741) — біскуп Мэцу (716—741), Сьвяты.

Зігібальд
Сьвяты
Нарадзіўся невядома
Памёр каля 741
Дзень памяці 29 кастрычніка

Біяграфія

рэдагаваць

Стаў біскупам Мэцу каля 716 года. Разам зь Сьвятым Пірмініюсам заснаваў кляштары ў Нойвайлеры (Нэвілер-ле-Савэрн) у Эльзасе і Горнбаху[1]. Аднавіў абацтва Сьвятога Набара ў Лятарынгіі, дзе і памёр.

Каля 991 году парэшткі Зігебальда перанесьлі ў касьцёл Сьвятога Сымфарыяна каля Мэцу, дзе яго кананізавалі ў 1107 годзе. Сёньня часьцінкі мошчаў Сьвятога Зігебальда захоўваюцца ў катэдры Мэцу.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Heberer P. Das Kloster Hornbach in der Pfalz. Baugeschichte und Sakraltopographie. Generaldirektion Kulturelles Erbe. — Mainz: Rheinland-Pfalz, 2010. S. 19.