Зэніт

пункт нябеснай сфэры

У спрошчаным сэнсе зэні́т — гэта кірунак, які паказвае непасрэдна «ўверх» над канкрэтным месцам, гэта значыць гэта адзін з двух вэртыкальных кірункаў, артаганальных да гарызантальнай плоскасьці ў дадзеным пункце. Паняцьце «ўверх» больш дакладна вызначана ў астраноміі, геафізыцы і сумежных зь імі навуках (напрыклад, мэтэаралёгіі) як кірунак, супрацьлеглы кірунку дзеяньня сілы гравітацыі ў гэтым пункце. Супрацьлеглы Зэніту кірунак, г. зн. кірунак, які супадае з кірункам дзеяньня сілы гравітацыі, называецца Надзір. Тэрмін зэніт адносіцца таксама да найвышэйшага пункту, якой дасягае нябеснае цела ў працэсе свайго бачнага руху па арбіце адносна дадзенага пункту назіраньня. У гэтым сэнсе слова зэніт часта выкарыстоўваецца для вызначэньня становішча Сонца, але тэхнічна сапраўды яно можа дасягацца толькі ў нейкі момант часу і толькі ў нізкіх шыротах.

У момант, калі сонца знаходзіцца непасрэдна над галавой (у зэніце), вэртыкальны ствол дрэва не адкідае на зямлю цень. Гэта адбываецца у сонечны поўдзень у тропіках двойчы за год.

Строга кажучы, зэніт толькі прыблізна зьвязаны зь лякальнай плоскасьцю мэрыдыяна, бо апошні вызначаецца ў тэрмінах круцільных характарыстык нябеснага цела, а ня з пункту гледжаньня яго гравітацыйнага поля. Яны супадаюць толькі для ідэальнага сымэтрычнага цела кручэньня. Для Зямлі вось кручэньня ня мае фіксаванага становішча (напрыклад, з-за пастаянных перасоўваньняў акіянскай вады і іншых водных рэсурсаў), а лякальны вэртыкальны напрамак, вызначаны праз поле сілы цяжару, сам зьмяняе кірунак у часе (напрыклад, з-за месяцовых і сонечных прыліваў і адліваў).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Huschke, Ralph E. (1959) Glossary of Meteorology, American Meteorological Society, Boston, Second printing-1970.
  • McIntosh, D. H. (1972) Meteorological Glossary, Her Majesty’s Stationery Office, Met. O. 842, A.P. 897, 319 p.
  • Picoche, J. (1992) Dictionnaire Etymologique du Français, Le Robert, Paris, ISBN 2-85036-458-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Зэнітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў