Зэкі-паша (па-турэцку: Zeki Paşa), таксама вядомы як Зэкі Колач (па-турэцку: Zeki Kolaç)[2], Мэхмэт Зэкі Бараз (па-турэцку: Mehmet Zeki Baraz)[1], Халэплі Зэкі Паша (па-турэцку: Halepli Zeki Paşa)[2][3], з 1934 году згодна Закону аб прозьвішчы па афіцыйных дакумэнтах Зэкі Бараз Калач Кылычаглу (па-турэцку: Zeki Baraz Kolaç Kılıçoğlu; 1862, Алепа — 1943, Стамбул)[3] — турэцкі фэльдмаршал, удзельнік Балканскіх войнаў і Першай сусьветнай вайны на баку Асманскай імпэрыі.

Зэкі-паша
турэц. Zeki Paşa
18621943
Зэкі-паша ў студзені 1918 году
Мянушка Алепскі Зэкі (па-турэцку: Halepli Zeki)
Месца нараджэньня Алепа, Асманская імпэрыя
Месца сьмерці Стамбул, Асманская імпэрыя
Прыналежнасьць Сьцяг Асманскай імпэрыі Асманская імпэрыя
Род войскаў сухапутныя войскі (кавалерыя)[1]
Гады службы 1883—1923
Званьне фэльдмаршал
Камандаваў Вардарская армія, 2-я армія, 4-я армія
Бітвы/войны Першая грэка-турэцкая вайна
Італа-турэцкая вайна
Першая балканская вайна
Другая балканская вайна
Першая сусьветная вайна

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Алепа. Скончыў Асманскую вайсковую акадэмію ў 1883 годзе і Штабную вучэльню ў 1887 годзе[3]. У 1894 годзе як камандзір 4-га корпусу (4-й Анаталійскай арміі) ўдзельнічаў у задушэньні атрадаў самаабароны армян і барацьбе супраць Сасунской самаабароны, за што быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі[4][5][6]. Зэкі-паша паведаміў, што вынішчыў усіх паўстанцаў і зрабіў так, каб такая сытуацыя ў Турэччыне больш паўтарылася[7].

У 1912—1913 гадах узначальваў Вардарскую армію Асманскай імпэрыі падчас Першай балканскай вайны. Выконваючы наказы Назіма-пашы, начальніка штабу армій Асманскай імпэрыі, Зэкі-паша разпачаў бітву пад Куманавым[8], але з-за правалаў на флянгах і немагчымасьцю падавіць сэрбскую артылерыю пацярпеў паразу, а ўся яго армія была разгромлена[9]. Падчас адыходу, адзін салдат гневаючыся пасспрабаваў забіць камандзіра, што толькі ўзмацніла перапуд сярод туркаў[10]. Уся Вардарская армія, якая складалася з 7-га корпусу Фэтхі-пашы, 6-га корпусу Джавіда-пашы і 5-га корпусу Кара Саіда-пашы, адышлі ў Монасьцір (цяпер Біталу)[11]. Зэкі-паша, заняў абарончыя пазыцыі на Аблокавых вышынях на паўночным-захадзе ад гораду, але прайграў і апошнюю бітву, не даўшы рады сэрбскай артылерыі і пяхоце (быў забіты Фэтхі-паша)[12].

21 лістапада 1914 году Зэкі-паша быў прызначаны ад’ютантам пры імпэратары Нямеччыны Вільгельме II і накіраваўся ў Нямеччыну, але пасьля капітуляцыі Нямеччыны вярнуўся ў Стамбул і працягваў службу ў якасьці Начальніка Генэральнага штабу з 23 кастрычніка 1920 да 1 лістапада 1922 году. Звольніўся з войска ў 1923 годзе і рэшту жыцьця пражыў у Стамбуле.

  1. ^ а б Harp Akademileri Komutanlığı, Harp Akademilerinin 120 Yılı, İstanbul, 1968, p. 45.  (тур.)
  2. ^ а б İzzettin Çalışlar, On yıllık savaşın günlüğü: Balkan, Birinci Dünya ve İstiklal Savaşları, Yapı Kredi Yayınları, 1997
  3. ^ а б в Ekmeleddin İhsanoğlu name, Osmanlı Askerlik Literatürü Tarihi: History of Military Art and Science Literature during the Ottoman Period, İslâm Tarih, Sanat ve Kültür Araştırma Merkezi (IRCICA), 2004
  4. ^ Robert Melson, «Revolution and Genocide» (1992), p.60
  5. ^ W. Blackwood, «Blackwood’s Edinburgh Magazine» (1897), p.21
  6. ^ George Shaw/Lefevre Eversley, «The Turkish Empire from 1288 to 1914» (1914), p. 341
  7. ^ Arman Dzhonovich, «The Armenian Massacres, 1894—1896» (2004), pp. 63-64
  8. ^ Richard C. Hall, «The Balkan Wars, 1912—1913: Prelude to the First World War» (2000), p. 47
  9. ^ Hall, p. 48
  10. ^ Hall, p. 49
  11. ^ Hall, p. 51
  12. ^ Hall, p. 52