Дзьмітры Караткевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Караткевіч.
Дзьмі́тры Андрэ́евіч Каратке́віч (16 кастрычніка 1904—1943) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў менскага камуністычнага падпольля ў гады нямецка-савецкай вайны.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Драздова Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.
З 1926 на савецкай і прафсаюзнай працы ў Талачынскім раёне. Чалец КПСС з 1928. У 1931—35 у органах савецкай міліцыі ў Менску і Менскай вобласьці. У 1937 скончыў Рэспубліканскую вышэйшую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б. З 1937 — першы сакратар Заслаўскага райкаму КП(б)Б Менскай вобласьці. У 1938—40 чалец ЦК КП(б)Б. У 1939—41 начальнік Глаўторгу, дырэктар Менскага прамторгу.
З траўня 1942 чалец Менскага падпольнага гаркаму КП(б)Б, у склад якога ўваходзілі таксама Ісая Казінец, Уладзімер Амельянюк, Іван Кабушкін, Георгій Сямёнаў, Канстанцін Хмялеўскі і іншыя. Пад псэўданімам Дзіма кіраваў выведніцкай працай. У кастрычніку 1942 быў схоплены гітлераўцамі і закатаваны.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьПасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Імем З. А. Караткевіча названая вуліца ў Менску.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Улица Короткевича (рас.) Улицы города. Минск старый и новый. Праверана 28 лютага 2009 г.
- Яфім Садоўскі. «Андруша». Менск.by. Праверана 28 лютага 2009 г.
- Короткевича улица (рас.). Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Праверана 28 лютага 2009 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |