Зьверабой (архіпэляг)
архіпэляг у Карскім моры
Зьверабой (па-расейску: Зверобой) — архіпэляг у Карскім моры, адміністрацыйна ўваходзіць у склад Краснаярскага краю Расеі.
Зьверабой | |
рас. Зверобой | |
Амываючая акваторыя | Карскае мора |
---|---|
Краіна | Расея |
Адміністрацыйная адзінка | Краснаярскі край |
Насельніцтва | 0 чал. (2019) |
Каардынаты | 74°9′51″ пн. ш. 85°33′37″ у. д. / 74.16417° пн. ш. 85.56028° у. д.Каардынаты: 74°9′51″ пн. ш. 85°33′37″ у. д. / 74.16417° пн. ш. 85.56028° у. д. |
Зьверабой |
Геаграфія
рэдагавацьРазьмешчаны ў Пясінскім заліве Карскага мора, на паўночны ўсход ад Дыксану. Архіпэляг уключае ў сябе адзін буйны востраў (Зьверабой) і 8 невялікіх выспаў (Заходні Зьверабой, Малы Зьверабой, Абходны, Атдзельны, Дыярытавы, Казарынава, Савацеева, Прамежкавы).
Архіпэляг ёсьць часткай Вялікага Арктычнага запаведніка[1].
Астравы сфармаваныя ледавіковымі і марскімі адкладаньнямі антрапагеннага пэрыяду. Пераважаюць арктычныя тундры.
Клімат
рэдагавацьАрхіпэляг мае арктычны клімат з працяглай марознай зімой і кароткім летам, на працягу якога лёд растае.