Зорная ноч
карціна
«Зорная ноч» (нід. De sterrennacht) — карціна нідэрляндзкага мастака Вінцэнта ван Гога, якую ён напісаў у чэрвені 1889 году. З 1941 году карціна захоўваецца ў Музэі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.
| |
Вінцэнт ван Гог | |
Зорная ноч, 1889 | |
De sterrennacht | |
палатно, алей. 73,7×92,1 см | |
Музэй сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк |
Гісторыя
рэдагаваць«Зорная ноч» была ня першай спробай ван Гога выявіць начное неба. У 1888 годзе ў Арлі ён напісаў «Зорную ноч над Ронай». Ван Гог хацеў выявіць зорную ноч як прыклад сілы ўяўленьня, якое можа стварыць больш уразьлівую прыроду за тую, якую мы можам успрыняць, зірнуўшы на рэальны сьвет. У адным зь лістоў ён апісваў сюжэт будучай карціны — зорная ноч з кіпарысамі і, магчыма, над нівай сьпелай пшаніцы. Напісаўшы ў Сэн-Рэмі карціну, ён зьдзейсьніў сваю задуму.
Літаратура
рэдагаваць- Wolk, Pickvance Vincent Van Gogh: Drawings. — Mondadori, 1990. — 292 p.. — ISBN 978-8824200233
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗорная ноч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Зорная ноч» у базе зьвестак Нью-Ёрскага музэю сучаснага мастацтва (анг.)