Знак Беларускай вайсковай камісіі
Знак Белару́скай вайско́вай камі́сіі — знак і кукарда Беларускай вайсковай камісіі пэрыяду БНР і часоў ураду БНР у выгнаньні.
Знак Беларускай вайсковай камісіі | ||
| ||
Краіна | БНР | |
---|---|---|
Тып | знак (кукарда) | |
Каму ўручаецца | вайсковым і грамадзкім дзяячам | |
Статус | не ўручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | невядомая |
Дата заснаваньня знаку невядомая, але на фатаздымку пасьведчаньня сябра Беларускай вайсковай камісіі, выдадзенага 6 верасьня 1920 году, знак прысутнічае на лацкане пінжака Антона Борыка. Мяркуецца, што дадзены знак выраблены не пазьней за травень 1920 году.
Зь лета 1920 году выкарыстоўваўся як адметны знак сябра Беларускай вайсковай камісіі са спэцыяльна адціснутай з жоўтага мэталу авальнай кукардай са шчытом у сярэдзіне, на якім разьмешчаны герб БНР «Пагоня».
У 1920-я гады выкарыстоўваўся як значак для навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі.
Асобнік знака (кукарды) Беларускай вайсковай камісіі захоўваецца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музэю Ўкраіны, куды ён трапіў пасьля Другой сусьветнай вайны з Украінскага музэю вызваленчай барацьбы.
У 1930-я гады Ўкраінскі музэй вызваленчай барацьбы разьмяшчаўся ў Празе. У гэты момант там жа разьмяшчаўся Ўрад БНР у выгнаньні. Частка беларусаў па дамоўленасьці паміж уладамі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Беларускай Народнай Рэспублікі вучылася ва ўкраінскіх установах, разьмешчаных у Чэхаславаччыне. Па здагадцы дасьледнікаў знак Беларускай вайсковай камісіі маглі перадаць ва ўкраінскі музэй студэнты-беларусы.
-
Авэрс
-
Рэвэрс