Звышадчувальнасьць зубоў
Звышадчувальнасьць зубоў (гіпэрэстэзія; па-грэцку: ὑπερ + αἴσθησις — звыш + адчуваньне) — павышаная адчувальнасьць тканак зуба да мэханічных (дотык зубной шчоткі(en)), тэмпэратурных (цеплыня і холад) і хімічных (горкая, кіслая, салёная і салодкая ежа) раздражняльнікаў. Зьяўляецца ў выніку агаленьня нэрвовых канчаткаў у дэнтынных(en) мікратрубках пасьля разбурэньня зубной эмалі(en).
Папярэджаньне
рэдагавацьХвароба прадухіляецца праз уніканьне ўжыцьця вырабаў з высокім утрыманьнем кісьляў (таматы і цытрусавыя, кола і іншыя безалькагольныя газаваныя напоі), чыстку зубоў пасьля ежы шчоткай зь мяккім шчаціньнем плаўнымі вэртыкальнымі рухамі, выкарыстаньне пасты з солямі калю (нітрат або хлярыд), фтарыдамі і хлярыдам стронцу, пазьбяганьне мэханічнага і хімічнага адбельваньня.
Чыньнікі
рэдагавацьХваробе спрыяе гарачая, кіслая і халодная ежа, газаваныя напоі, выкарыстаньне шчоткі з жорсткім шчаціньнем і пасты са злучэньнямі алюміну, крэмну і сода-бікарбанату(en), нерэгулярная чыстка зубоў, скрыгатаньне зубамі ў сьне, няправільны прыкус, хвароба калязубных тканак, карыес, нэрвовыя і эндакрынныя хваробы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вольга Цыбульская. У вас адчувальныя зубы? Адмоўцеся ад адбельвальных пастаў і цытрусавых // Зьвязда : Газэта. — 11 лістапада 2009. — № 213 (26571). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |