Затундраныя сяляне
Затундраныя сяляне — этнаграфічная група расейскіх старажылаў, якая пражывала ўздоўж рэк Дудзінка і Хатанга на Таймырскай паўвысьпе (Усходняя Сыбір)[1].
У XVI—XVII стагодзьдзях у Пэсіду (як у той пэрыяд называўся Таймыр) дашлі з эўрапейскай часткі Расеі, першыя расейскія пасяленцы. Выхадцы з Цэнтральнага і Ўсходняга Памор’я сталі асновай сталага насельніцтва Таймыра-Туруханскага раёну і ніжняга цячэньня ракі Ангары. Зь цягам часу лад жыцьця нешматлікіх расейскіх жыхароў нутраных раёнаў Таймыру на Хатанзе і Пэсіне набыў рысы рацыянальнага для гэтых месцаў побыту эвэнкаў і якутаў[2]. Затундраныя сяляне знаходзіліся пад моцным уплывам суседзяў, часта ўступалі зь імі ў шлюбы, успрынялі таксама мову якутаў[3].
У выніку ўзаемадзеяньня эвэнкаў, якутаў і расейцаў затундраных сялянаў у канцы XVIII — першай палове XIX стагодзьдзяў склаўся далганскі этнас. Таму некаторыя дасьледнікі лічаць затундраных сялянаў складовай часткай[4][5] ці нават асновай далганскага этнасу[6].
Затундраныя сяляне да канца XX стагодзьдзя практычна цалкам зьліліся з навакольным расейскім насельніцтвам[7]. Па зьвестках Усерасейскага перапісу насельніцтва 2002 году да дадзенай этнаграфічнай групы сябе аднесьлі 8 чалавек[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.hi-edu.ru/x-books/xbook010/01/index.html?016.htm(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20060502145153/http://culturemap.ru/region/166/article.html?topic=13&subtopic=41&id=450
- ^ https://web.archive.org/web/20070203075504/http://enc.mail.ru/article/1900020878
- ^ https://web.archive.org/web/20110104201807/http://zaimka.ru/to_sun/skobelev_1.shtml
- ^ http://www.radiorus.ru/news.html?rid=456&date=10-12-2006&id=172070(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20060502145153/http://culturemap.ru/region/166/article.html?topic=13&subtopic=41&id=450
- ^ https://web.archive.org/web/20070203075504/http://enc.mail.ru/article/1900020878
- ^ http://www.scilla.ru/works/knigi/101fakt.pdf
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |