Застаўка (кніжная графіка)

Заста́ўка ў кніжнай графіцы — невялікая кампазыцыя арнамэнтальнага або выяўленчага характару, якая вылучае і ўпрыгожвае пачатак разьдзелу кнігі ці часопіса. Можа ўключаць назву разьдзелу, спалучацца з ілюстрацыяй і іншым.

Застаўкі з праскіх выданьняў Скарыны (1517—1519)

У беларускіх рукапісных кнігах вядома з XI стагодзьдзя (Тураўскае эвангельле, XI ст.; Аршанскае эвангельле, канец XII — пачатак XIII ст., і інш.). Застаўкі друкаваных кніг XVI стагодзьдзя маюць рэнэсансавыя рысы («Біблія» і «Апостал» Францішка Скарыны), XVII—XVIII стагодзьдзяў — рысы барока і ракако (кнігі Супрасьлеўскай, Віленскай брацкай і іншых друкарань).

У сучаснай беларускай кнізе ў застаўках адчувальны ўплыў старадрукаў і народнага мастацтва.

Літаратура

рэдагаваць
  • Застаўка ў кніжнай графіцы // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Застаўка (кніжная графіка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў