Заморскі рэгіён

Заморскі рэгіён (па-француску: Région d’outre-mer) — стан, прысвоены ў 2003 г. заморскім дэпартамэнтам Францыі. Словы «заморскі дэпартамэнт» і «заморскі рэгіён» па цяпер дзеючай францускай канстытуцыі фармальна раўнапраўныя, хоць апошні дагэтуль ўжываецца значна радзей.

У лік заморскіх дэпартамэнтных рэгіёнаў уваходзяць:

У кожным заморскім рэгіёне дзейнічае выбарная рэгіянальная рада. Гэтыя рэгіёны — нароўні з мэтрапальнымі — таксама дэлегуюць сваіх прадстаўнікоў у агульнанацыянальныя структуры — Нацыянальную асамблею, Сэнат, Рада па сацыяльных і эканамічных пытаньнях.

Унутраная статыстыка Францыі ўключае заморскія рэгіёны ў склад самой Францыі (у адрозненьне ад астатніх заморскіх уладаньняў: заморскіх супольнасьцей і заморскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэньняў з асобым статусам).

СпасылкіРэдагаваць