Замежная палітыка Альбаніі

Заме́жная палі́тыка Альба́ніі ў канцы XX стагодзьдзя прайшла шлях ад практычна поўнай ізаляцыі ад астатняга сьвету ў час кіраваньня Энвэра Хаджы да актыўнага ўдзелу ў міжнародных дачыненьнях.

Альбанія зьяўляецца сябрам НАТА з 2009 году, і ўшчыльную падышла да атрыманьня статусу кандыдата ў сябры Эўразьвязу.

Вялікая ўвага кіраўніцтвам краіны надаецца падтрымцы альбанскіх суполак у навакольных балканскіх краінах — Сэрбіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, а таксама сувязям з шматлікай альбанскай дыяспарай у Італіі і іншых краінах ЭЗ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць