Закон захаваньня электрычнага зараду
Зако́н захава́ньня электры́чнага зара́ду — адзін з фізычных законаў захаваньня, які сьцьвярджае немагчымасьць зьнішчэньня (бясьсьледнага зьнікненьня) або, наадварот, зьяўленьня зьніадкуль электрычнага зараду.
Фармулёўка закону:
- Агульны зарад электрычна ізаляванай сыстэмы не зьмяняецца.
Упершыню сфармуляваны Бэнджамінам Франклінам у 1747 годзе[1].
Гэты закон выконваецца нават пры анігіляцыі электрона ды пазытрона, калі зьнікаюць адмоўны ды дадатны зарады, а сума застанецца роўнай нулю.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мікуліч А.С. Курс агульнай фізікі. Электрычнасць і магнетызм. — Мн.: Выш. шк., 1995. — С. 7.