Завіруха (песьня)
песня гурту «Верасы»
«Завіруха»[1]— беларускамоўная песьня вакальна-інструмэнтальнага ансамблю «Верасы».
«Завіруха» | |
Песьня выканаўцы гурт «Верасы» | |
Мова | беларуская |
---|---|
Напісаная | 1982 (42 гады таму) |
Жанр | поп |
Аўтар(ы) | Генадзь Бураўкін |
Кампазытар(ы) | Эдуард Ханок |
Упершыню прагучала на Цэнтральным тэлебачаньні у 1982 годзе. Вядома, што мелодыя нарадзілася ўзімку, калі Эдуард Ханок ехаў з кніжкай Генадзя Бураўкіна у аўтобусе.
«Памятаю, ехаў з Філярмоніі ў Тэатар музкамэдыі, на вуліцы была завіруха, на каленях ляжаў аркуш з вершамі Бураўкіна. Так і нарадзілася мэлёдыя». | ||