Забастоўка ў Белавескай пушчы (1932—1933)

Забасто́ўка ў Белаве́скай пу́шчы — забастоўка ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва, якая доўжылася з 15 кастрычніка 1932[1] да сярэдзіны лютага 1933. Адна з найбольш масавых забастовак на акупаванай палякамі тэрыторыі Беларусі[2]: удзел у ёй узялі лесарубы і вазакі[3] 17 вёсак; іх падтрымалі працаўнікі тартакоў і сяляне больш як 40 вёсак Пружанскага павету. Агульная колькасьць удзельнікаў паўстаньня ацэньваецца ў 7 тысячаў чалавек.

Больш за 100 удзельнікаў забастоўкі былі арыштаваныя[1]. Аднак урэшце дырэкцыя дзяржаўных лясоў вымушаная была задаволіць патрабаваньні пратэстоўцаў[4]. Заработак быў падвышаны на 50—70% і гарантаванае лекаваньне за кошт дзяржавы ў выпадку цяжкіх хваробаў і калецтваў[5].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б 15 кастрычніка 1920 году армія генэрала Булак-Балаховіча захапіла Мазыр. Радыё «Свабода» (15 кастрычніка 2004). Праверана 26 лістапада 2012 г.
  2. ^ Станислав Градов. Акт исторической справедливости // «Вперёд». — 2009. — № 9 (185). — С. 4.
  3. ^ Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. Культурное развитие БССР (конец 20-х — 30-е гг.) (рас.) История Беларуси с древних времен до нашего времени Праверана 26 лістапада 2012 г.
  4. ^ Улица С.Е. Богданчука (рас.) История. Brest-SV. Праверана 26 лістапада 2012 г.
  5. ^ Мацко А.Н. Борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против фашизма (1933—1939). — Мн.: Изд-во Академии Наук БССР, 1963. — С. 39.