ЗПГ-тэрмінал Сьвінавуйсьце

Тэрмінал ЗПГ у Сьвінавуйсьце — тэрмінал захаваньня звадкаванага прыроднага газу ў польскім горадзе Сьвінавуйсьце. Ім кіруе Polskie LNG S.A., даччыная кампанія прадпрыемства Gaz-System. Пачатак праекту быў закладзены ў 2006 годзе, а будаўніцтва тэрміналу пачалося ў сакавіку 2011 году[1]. Збудаваньне была адкрыта тагачаснай прэм’ер-міністркай Польшчы Эвай Копач 12 кастрычніка 2015 году[2], а першая замова на тэрмінал адбылася 11 сьнежня 2015 году[3]. Тэрмінал складаецца з зоны разгрузкі перавозчыкаў звадкаванага прыроднага газу, двух вялізных рэзэрвуараў дзеля захоўваньня звадкаванага газу і станцыі рэгазафікацыі. Тэрмінал мае магутнасьць у 5 млрд м³ у год, а пасьля будаўніцтва трэцяга рэзэрвуара ягоная магутнасьць падвысіцца да 7,5 млрд м³ у год, што, як мяркуецца, забясьпечыць Польшчу прыкладна на 50% ад гадавога попыту. Будаўніцтва трэцяга рэзэрвуара, як чакаецца, будзе скончана да 2023 году і будзе каштаваць 1,9 млрд злотых. Таксама існуе плян на стварэньне газавага калідору з тэрмінала ў Сьвінавуйсьце да тэрміналу Адрыя ЗПГ у Харватыі[4].

Тэрыторыя тэрміналу на 2018 год.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць