Жэўжык (часопіс)

беларускі дзіцячы часопіс

«Жэ́ўжык» — беларускі для дзяцей ад 6 гадоў. Выходзіць з сакавіка 2019 году[1].

«Жэўжык»
Жэўжык.jpg
Тэматыка часопіс (для дзяцей дашкольнага ўзросту)
Краіна Беларусь
Адрас Менск
Заснавальнік Натальля Дзінкель
Выдавец „Кнігазбор“
Дата заснаваньня 5 сакавіка 2019
Мова беларуская
Аб’ём 36 с. (2020)
Наклад 1000 (2020)
ISSN 978-985-722786-0
Афіцыйны сайт zeuzyk.club

У кожным нумары разьмяшчаюцца пазнавальная інфармацыя, разнастайныя займальныя заданьні (галаваломкі, лябірынты, рэбусы і г.д.), коміксы, арыгінальныя майстар-клясы.

Пяць нумароў выйшлі ў электроннай вэрсіі, зь іх першыя два на 20 старонках, трэці, чацьверты і пяты на 32 старонках. У сьнежні 2020 году шосты нумар выйшаў на паперы накладам 1000 асобнікаў на 36 старонках. Ён быў прысьвечаны «Роднай мове».

У лістападзе 2021 году выйшаў другі друкаваны нумар пра музычныя інструмэнты на 52 старонках.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць