Жужаль рашэцісты
Жужаль рашэцісты (Carabus cancellatus) — жук зь сямейства жужаляў.
Жужаль рашэцісты | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Кляса | Вусякі |
Атрад | Цьвердакрылыя |
Сямейства | Жужалі |
Род | Жужалі |
Від | Жужаль рашэцісты |
Бінамінальная намэнклятура | |
Carabus cancellatus | |
Даўжыня цела 20—28 мм. Надкрылы выпуклыя, з рэзкімі падоўжнымі рэбрамі і радамі бугаркоў. Афарбоўка верху медная або бронзавая, радзей цёмна-сіняя, цёмна-зялёная ці бронзава-чорная. Першы членік вусікаў і часта сьцёгны — чырвоныя.
Сустракаецца ў Эўропе і Сыбіры. На Беларусі — па ўсёй тэрыторыі, на Палесьсі радзей.
Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (IV катэгорыя аховы).
Літаратура
рэдагаваць- Горностаев Г.Н. Насекомые СССР. — М.: Мысль, 1970.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Жужаль рашэцісты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |