Жальгірыс Коўна

летувіскі баскетбольны клюб з Коўна

«Жальгірыс» (па-летувіску: Kauno Žalgiris) — баскетбольны клюб з Коўна. Быў заснаваны ў 1944 годзе. У цяперашні час «Жальгірыс» выступае ў Летувіскае баскетбольнай лізе. «Жальгірыс» зьяўляецца адным з 11 эўрапейскіх клюбаў, якія маюць доўгатэрміновую ліцэнзію Эўралізе, што забясьпечвае гарантаванае месца ў рэгулярным сэзоне. З сэзону 2011—2012 гадоў «Жальгірыс» праводзіць хатнія гульні на Жальгірыс-арэне, пабудаванай акурат перад Эўрабаскетам 2011 году. Клюб зьяўляецца шматразовым чэмпіёнам Летувы і шматразовым чэмпіёнам СССР па баскетболе. У клюбнай дружыне за сваю гісторыю было шмат легендаў летувіскага баскетболу, у тым ліку Арвідас Сабоніс, Мадэстас Паўлаўскас і Шарунас Ясікявічус.

Жальгірыс

Заснаваны 1944
Месцазнаходжаньне КоўнаЛетува
Арэна Жальгірыс-арэна
Зьмяшчальнасьць: 15 415
Галоўны трэнэр Шарунас Ясікявічус
Чэмпіянат Летувы
2023—2024 2 месца
Форма
Клюбныя колеры          


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Каманда «Жальгірысу» ў 1951 годзе.

«Жальгірыс» быў створаны ў 1944 годзе ў часы нямецкай акупацыі краіны. У тым жа годзе яны згулялі таварыскі матч супрац нацысцкай нямецкай баскетбольнай каманды[1]. З 1945 па 1947 гады каманда мела назву АСК, а з 1947 па 1949 гады яе называлі СКІФ. У 1950 годзе каманда атрымала назву «Жальгірыс», якую носіць дасюль. Каманда хутка стала вядомай, двойчы здабыўшы перамогі ў Найвышэйшай баскетбольнай лізе СССР у 1947 і 1951 гадах[2], а таксама перамагаючы ва ўнутраных чэмпіянатах Летувы. У наступныя гады каманда здабыла два срэбраныя мэдалі чэмпіянату СССР у 1949 і 1952 гадах і чатыры бронзавыя мэдалі з 1953 па 1956 гады. «Жальгірыс» таксама быў уладальнікам Кубка СССР у 1953 годзе.

«Жальгірыс» стаў дамінуючым клюбам у СССР і Эўропе, калі да каманды далучыліся Вальдэмарас Хомічус і Рымас Курцінайціс. Галоўным трэнэрам той дружыны быў Уладас Гарастас. Каманда здабыла бронзавыя мэдалі чэмпіянату СССР у 1971, 1973 і 1978 гадах. У 1980 годзе «Жальгірыс» дэбютаваў у Кубку ўладальнікаў кубкаў 1980—1981 гадоў. У гэты час да клюбу далучыўся будучы лідэр каманды 17-гадовы Арвідас Сабоніс. Гулец славіўся сваёй унівэрсальнасьцю, бо мог згуляць у абароне, дапамагаючы сваім таварышам па камандзе, а таксама трапна кідаць трохпунктвыя і дамінаваць у атацы.

З 1985 па 1987 гады клюб тры разы запар рабіўся чэмпіёнам СССР, кожным разам перамагаючы ў фінале свайго галоўнага канкурэнта клюб ЦСКА[3]. У 1985 годзе «Жыльгірыс» дакрочыў да фіналу Кубка Сапорты, але там зазналі паразу ад «Барсэлёны». Не зважаючы на паразу, ковенскі клюб браў удзел у розыгрышы Эўралігі як чэмпіён Савецкага Саюза, прабіўшыся ў фінал, дзе клюб зноў саступіў, але гэтым разам югаслаўскай «Цыбоне». Перад сэзонам 1989—1990 гадоў каманда страціла сваіх лідэраў і трэнэра, бо з скасаваньнем Жалезнай заслоны, яны былі запатрабаваныя ў замежных краінах. З аднаўленьнем незалежнасьці Летувы «Жальгірыс» выйшаў з чэмпіянату СССР, пачаўшы спаборнічаць у айчынным чэмпіянаце, дзе пачаў дамінаваць цягам дзесяцігодзьдзя.

 
Трэнэр Ёнас Казлаўскас зрабіў клюб пераможцам Эўралігі ў 1999 годзе.

«Жальгірыс» дасягнуў свайго найбольшага посьпеху як клюб у сэзонах 1997–1998 і 1998–1999 гадоў. Каманду трэнаваў Ёнас Казлаўскас, маючы ў сваім складзе новую генэрацыю летувіскіх талентаў, улучна з Саўлюсам Штомбэргісам, Дайнюсам Адамайцісам, Эўрэліюсам Жукаўскасам, Томасам Мaсюлісам і Міндаўгасам Жукаўскасам, а таксама дасьведчанымі замежнымі гульцамі Франіё Арапавічам і Энісам Ўотлі. Каманда перамагла мілянскі «Стэфанэль» зь лікам 82:67 у фінале Кубка Сапорты 1998 году ў Бялградзе. Саўлюс Штомбэргіс набраў 35 пункты ў вырашальным матчы. У сэзоне 1998—1999 гадоў ковенскі клюб упершыню ў гісторыі дасягнуў фіналу чатырох Эўралігі і здабыў чэмпіёнскі тытул, адолеўшы грэцкі «Алімпіякос» і італьянскі клюбу «Кіндэр» у паўфінале і фінале адпаведна. Баскетбаліст клюбу Таяс Эдні быў прызнаны самым каштоўных гульцом фіналу. На наступны год па перамозе ў Эўралізе «Жальгірыс» згуляў адзін з найгоршых сэзонаў. Клюб быў выбіты ўжо па групавой стадыі Эўралігі, заняў трэцяе месца ў Паўночнаэўрапейскай баскетбольнай лізе і ўпершыню саступіў у фінале чэмпіянату краіны сталічнаму «Летувас Рытасу».

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Чэмпіён Летувы (35):
    • 1946, 1950, 1952, 1953, 1954, 1955, 1957, 1958, 1991, 1992,
    • 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2001, 2003, 2004,
    • 2005, 2007, 2008, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017,
    • 2018, 2019, 2020, 2021, 2023
  • Уладальнік Кубка Летувы (6):
    • 1990, 2007, 2008, 2011, 2012, 2015
  • Чэмпіён СССР (5):
    • 1947, 1951, 1985, 1986, 1987
  • Уладальнік Кубка СССР:
    • 1953

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць