Эўраліга (баскетбол)

Эўралі́га (па-ангельску: Euroleague) — эўрапейскі баскетбольны турнір сярод прафэсійных мужчынскіх клюбаў з краінаў, якія зьяўляюцца чальцамі ФІБА Эўропа.

Эўраліга (баскетбол)

Пачынаючы з сэзону 2010/11 турнір называлася Эўалігай Турэцкіх авіяліні, бо «Турэцкія авіялініі» заключылі 5-гадовы спонсарскі кантракт з Эўралігай. У 2013 годзе кантракт быў падоўжаны да 2020 году. Гульні турніру трансьлююцца ў 199 краінах сьвету[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Першы розыгрыш Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў адбыўся ў 1958 годзе, першым уладальнікам трафэю стаў баскетбольны клюб СКА (Рыга). Самы тытуляваны клюб Эўропы — «Рэал Мадрыд», ён заваёўваў Кубак 10 разоў. Па колькасьці тытулаў сярод краінаў першынство за Італіяй і Гішпаніяй — іх клюбы станавіліся ўладальнікам кубку па 13 разоў. У фінале Эўралігі часьцей за ўсё гуляў «Рэал» — 18 разоў.

Былыя каманды СССР 8 разоў выйгравалі гэты турнір (рыскі СКА ў 1958—1960; ЦСКА ў 1961, 1963, 1969 і 1971; тбіліскае «Дынама» ў 1962) і 6 разоў станавіліся яго фіналістамі (тбіліскае «Дынама» ў 1960; рыскі СКА ў 1961 (ў 1960 і ў 1961 гадах фінал наогул быў чыста савецкім); ЦСКА ў 1965, 1970 г. і 1973; ковенскі «Жальгірыс» у 1986 годзе). Савецкія каманды яшчэ некалькі разоў гулялі ў кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў. У 1966 году ЦСКА ў паўфінале саступіў мілянскай «Алімпіі», але ў матчы за 3-е месца абыграў грэцкі АЕК; у 1977, 1981, 1983 і 1985 гадах той жа ЦСКА, а ў 1987 «Жальгірыс» не змаглі дамагчыся права гуляць у фінале.

Да лета 2000 году турнір праводзіўся пад эгідай ФІБА і зваўся Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў. У выніку фінансавага канфлікту ў сэзоне 2000/2001 стартавалі 2 незалежныя спаборніцтвы — Супраліга ФІБА і Эўраліга Ўлеб. У далейшым канфлікт не сьціхаў. ФІБА некалькі разоў мяняла назвы турніраў пад сваёй эгідай (Эўраліга ФІБА, Кубак Эўропы і да т. п.). Эўраліга Ўлеб заставалася нязьменнай, больш прэстыжнай і камэрцыйна пасьпяховай. З сэзону 2008/09 ФІБА і Ўлеб дамовіліся. Цяпер асноўны турнір, як і раней, называецца Эўраліга. Другі паводле рангу турнір (былы Кубак Улеб) — Эўракубак (Eurocup). Трэці (былы Эўраліга ФІБА) — Кубак Выкліку (EuroChallenge).