Жалобныя какаду
Жалобныя какаду, альбо Чорныя какаду, альбо Крумкачовыя какаду (Calyptorhynchus) — род птушак сямейства какаду.
Жалобныя какаду | |
![]() Жалобны какаду Бэнкса | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Атрад | Папугаепадобныя |
Сямейства | Какаду |
Род | Жалобныя какаду |
Бінамінальная намэнклятура | |
Calyptorhynchus | |
Зьнешні выглядРэдагаваць
Даволі буйных памераў птушка, прыкладна з крумкача. У гэтых папугаяў вельмі доўгія і вострыя крылы, ногі вельмі моцныя, хвост шырокі і доўгі. Дзюба вялікая і моцна скрыўленая. Апярэньне мяккае, на патыліцы маецца хахалок з доўгіх пёраў.
РаспаўсюджаньнеРэдагаваць
Лад жыцьцяРэдагаваць
Засяляюць густыя трапічныя лясы. Спрытна, але павольна лазаюць па дрэвах, на зямлі вельмі непаваротлівыя і няўклюдныя.
РазмнажэньнеРэдагаваць
Гняздуюцца ў дуплах дрэваў, пасьцілаюць дно трэскамі.
Утрыманьне ў няволіРэдагаваць
У хатнім утрыманьні сустракаюцца рэдка. Здольнасьць да навучаньня «гутарковай мовы» разьвіваецца слаба. Ўтрымліваюць іх аматары прыроды ў асноўным за прыгожую афарбоўку апярэньня.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Жалобныя какаду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў