Жалезнае неба

(Перанакіравана з «Жалезнае неба (Iron Sky)»)

«Жале́знае не́ба» (па-ангельску: «Iron Sky») — мастацкі фільм сумеснае нямецка-фінскае вытворчасьці, зьняты паводле арыґінальнага сцэнару, другі праект фінскага рэжысэра Ціма Вуарэнсолы. Першы паказ адбыўся на Бэрлінскім кінафэстывалі 11 лютага 2012 году[3], а ў Фінляндыі фільм зьявіўся ў пракаце 4 красавіка. Гэта самы дарагі ў гісторыі кінавытворчасьці Фінляндыі праект (бюджэт склаў 7,5 млн эўра). Фільм прададзены болей як у 70 краін сьвету.

Жалезнае неба
па-ангельску: Iron Sky
Жанр баявік[d], навукова-фантастычны фільм[d], гумарыстычная фантастыка[d], кінакамэдыя і альтэрнатыўна-гістарычны фільм[d]
Рэжысэр Ціма Вуарэнсола
Сцэнарыст Яхана Сінісала,
Ярма Пускала,
Майкл Калесьніка
Прадусар Самулі Торсанэн,
Майкл Ковэн,
Олівэр Дэміен,
Тэра Каўкамаа
У ролях Юлія Дытцэ,
Крыстафэр Кэрбі,
Ота Ґётц,
Тылё Прукнэр,
Уда Кір,
Стэфані Пол,
Пэта Сэржант
Кампазытар Laibach
Апэратар
Мантаж Timo Vuorensola[d]
Вытворчасьць Energia Productions
Blind Spot Pictures
New Holland Pictures
27 Films
Распаўсюд Moviemax[d]
Дата выхаду 2012
Працягласьць 93 хвіліны
Краіна Фінляндыя, Нямеччына
Мова ангельская мова і нямецкая
Бюджэт 7 500 000 €[1]
Прыбытак 10 109 659 $[2], 122 082 $[2] і 2 088 031 $[2]
Наступны Iron Sky: The Coming Race[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

У 1945 годзе ґрупа нацыстаў, што базаваліся на сакрэтнай базе ў Антарктыдзе, ратуючыся ад хуткае паразы ад саюзьнікаў, уцякла на Месяц, што атрымалася пры дапамозе апошніх распрацовак у галіне антыгравітацыі і рэактыўных рухавікоў; а пазьней арганізавала здабычу гелю-3 — невычэрпнае крыніцы энэрґіі. Уцеклыя нацысцкія дзеячы разьмясціліся на нябачным баку Месяцу (з-за асаблівасьцяў кручэньня Месяцу й Зямлі вакол сваёй асі задні бок Месяцу ніколі ня бачны на Зямлі), у выніку чаго зямляне ніколі не здагадваліся аб іхнім існаваньні на спадарожніку Зямлі.

Дзеяньне адбываецца ў 2018 годзе, калі ў рамках перадвыбарнай кампані прэзыдэнта ЗША адбываецца першая з 1970-х гадоў высадка астранаўтаў на Месяц. Спаймаўшы чарнаскурага астранаўта Джэймза Вашынґтана і знайшоўшы ў яго смартфон, месяцовыя нацысты разумеюць, што для завершаньня «зброі помсты» ім бракуе адно зямных кампутараў. Баючыся «ўварваньня зь Зямлі», яны ажыцьцяўляюць плян «мэтэор-бліцкрыгу» — масаванага нападу на Зямлю з выкарыстаньнем касьмічных цэпэлінаў і лятучых талерак.

Тым часам самалюбівы афіцэр Чацьвёртага Райху Кляўс Адлер зьбіраецца стаць на бок ворага, зьнішчыць як фюрэра, так і прэзыдэнта ЗША і ўзяць уладу над Зямлёй у свае рукі. Зь ягонай дапамогай, выкарыстоўваючы нацысцкую рыторыку, прэзыдэнт ЗША (вобраз якой заснаваны на вобразе былога ґубэрнатара Аляскі, рэспубліканкі Сары Пэйлін) заваёўвае новую папулярнасьць; а напад зь Месяцу яна разглядае як удалы паварот у перадвыбарнай кампаніі.

Наіўная настаўніца Рэната Рыхтэр пры дапамозе былога астранаўта Джэймса Вашынґтана ўсьведамляе, наколькі мала ведае пра сапраўдную гісторыю нацыстаў, і вырашае перашкодзіць плянам Адлера. Яна забівае Адлера абцасам. Нацысцкі напад адбіты, месяцовая калёнія напаўразбураная і там Рэната ды Джэймс зьбіраюцца будаваць новае жыцьцё, але ў барацьбе за гель-3 на Зямлі пачынаецца сусьветная вайна.

Вытворчасьць

рэдагаваць

Вытворчасьць фільму пачалася напачатку 2006 году: стваральнікі распрацоўвалі сцэнар разам з намінантам «Нэб’юлы» Яханай Сінісала, а адначасова праводзілі дасьледаваньні для дызайну месяцовых і зямных тэхналёґіяў 2018 году разам са сваёй інтэрнэт-супольнасьцю. Цізары і трэйлеры сабралі агулам каля 20 000 000 праглядаў. 11 лютага 2009 году было аб’яўлена, што ў фільме здымецца нямецкая акторка Юлія Дытцэ. Таксама рэжысэр аб’явіў, што ролю фюрэра месяцовых нацыстаў Вольфґанґа Корцфляйша выканае Уда Кір, і што славенскі гурт Laibach запіша саўндтрэк.

Здымкі пачаліся ў кастрычніку 2010 году і цягнуліся 37 дзён. Спачатку фільм здымалі ў Франкфурце, потым група ад’ехала ў Аўстралію для завершаньня здымак, пасьля якіх амаль што год быў аддадзены пост-прадакшну. 8 сакавіка 2011 году пачаўся мантаж.

Стварэньне фільму вылучаецца выкарыстаньнем краўдфандынґу (заплянаваны бюджэт на 16 % (1,2 млн эўра) складаецца з фанацкіх сродкаў) і краўдсорсінґу (супрацоўніцтва з інтэрнэт-супольнасьцю аматараў).

Ролі ў фільме

рэдагаваць
Імя Імя ў фільме Роля
Юлія Дытцэ Рэната Дыхтэр Настаўніца з нацысцкай месяцовай калёніі
Крыстафэр Кэрбі Джэймс Вашынґтан Адзін з астранаўтаў
Ота Ґётц Кляўс Адлер Адзін з нацысцкіх афіцэраў
Тылё Прукнэр доктар Рыхтэр Нацысцкі навукоўца
Уда Кір Вольфґанґ Корцфляйш Месяцовы фюрэр
Стэфані Пол Прэзыдэнт ЗША
Пэта Сэржант Паліттэхноляґ і старшыня перадвыбарчага штабу прэзыдэнта ЗША

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • У зьмененай нацысцкай форме замест свастыкі выкарыстоўваецца ляґатып альбому «Volk» 2006 году гурту Laibach[4].
  • Актор Ота Ґётц ня раз выконваў ролі нацысцкіх вайскоўцаў: у тым ліку ахоўніка ў фільме «Сьпіс Шындлера» і ад’ютанта Ота Ґюншэ ў фільме «Бункер».
  • У фільме паказаныя ўрыўкі з стужкі «Вялікі дыктатар»[5].