Жак Катэліно
Жак Катэліно (па-француску: Jacques Cathelineau; 5 студзеня 1759 — 14 ліпеня 1793) — лідэр вандэйцаў у барацьбе з рэспубліканскай Францыяй.
У пачатку рэвалюцыі быў бедным гандляром палотнамі, увесну 1793 стаў на чале паўстанцаў у Вандэі й ўжо ў першы дзень, 10 сакавіка 1793 году, атрымаў дзьве важныя перамогі. Нягледзячы на свае посьпехі, асабліва ўзяцьце прыступам Шале, Катэліно лічыў сябе недастаткова адукаваным, каб быць лідэрам, і добраахвотна падпарадкаваўся Шарлю дэ Баншаму й Марысу д’Эльбэ, але пасьля ўзяцьця Самюра, 12 чэрвеня 1793 году, аднадушна быў абраны «галоўнакамандуючым каталіцкімі й каралеўскімі войскамі», стаўшы такім чынам на чале 80 тысячаў чалавек.
Пры прыступе да Нанта Катэліно быў сьмяротна паранены й памёр 11 ліпеня ў Сэн-Фляране. Ягоным пераемнікам на пасадзе галоўнакамандуючага стаў Марыс д’Эльбэ.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Жак Катэліно — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў