Жазэф Ліўвіль
Жазэф Ліўвіль (па-француску: Joseph Liouville; 24 сакавіка 1809 — 8 верасьня 1882) — францускі матэматык. Сыстэматычна дасьледаваў вырашальныя шэрагі задачаў, даў строгае вызначэньне паняцьця элемэнтарнай функцыі і квадратуры. У прыватнасьці, дасьледаваў магчымасьць інтэграваньня зададзенай функцыі, альгебраічнай ці трансцэндэнтнай, у элемэнтарных функцыях, і вырашальныя ў квадратуры лінейнага раўнаньня 2-га парадку. Даказаў, што спэцыяльнае раўнаньне Рыкаці інтэгруецца ў квадратуры толькі ў тых выпадках, якія былі дадзеныя яшчэ Бэрнулі. У гонар Ліўвіля былі названыя паверхня Ліўвіля і сетка Ліўвіля, а таксама некалькі матэматычных тэарэм.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |