Жазэф Бэранжэ

францускі вынаходнік, бізнэсовец

Жазэ́ф Бэранжэ́ (па-француску: Joseph Béranger; 1802—1870, Марсэль) — францускі вынаходнік, бізнэсовец, вядомы сваім кардынальным зьмяненьнем канструкцыі шаляў Рабэрваля[2].

Жазэф Бэранжэ
Жазэф Бэранжэ. Скарочаная інструкцыя да новай вагавай прылады, 1847
Жазэф Бэранжэ. Скарочаная інструкцыя да новай вагавай прылады, 1847
Дата нараджэньня 1802[1]
Дата сьмерці 1870[1]
Месца сьмерці
Занятак вынаходнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1827 року стаў сузаснавальнікам кампаніі «Мэрсье і Бэранжэ» (з 1834 — «Бэранжэ і Ка»; з 1857 — «Катэно — Бэранжэ і Ка»)[3].

У 1847 Жазэф Бэранжэ прапанаваў удасканаліць вынаходніцтва(d) свайго папярэдніка Жыля дэ Рабэрваля(d), дадаўшы дадатковыя рычагі замест вэртыкальных стоек пад галоўным двайным каромыслам[4]. Дзякуючы гэтаму атрымалася зьменшыць дзеяньне зьнешніх сілаў і трэньня, што ў сваю чаргу павялічыла дакладнасьць шаляў. У 1849 року Бэранжэ запатэнтаваў сваё вынаходніцтва[5]. Аднак масавая вытворчасьць шаляў зь місамі над сыстэмай каромыслаў пачалася толькі ў пачатку XX стагодзьдзя. Шалі ягонай сыстэмы доўга выкарыстоўваліся ў крамах па ўсім сьвеце, у тым ліку і ў Савецкім Саюзе.

  1. ^ а б Béranger, Joseph // http://digitale.beic.it/primo_library/libweb/action/search.do?fn=search&vid=BEIC&vl%283134987UI0%29=creator&vl%28freeText0%29=Béranger%20Joseph
  2. ^ bilancia da banco (італ.). Regione Emilia Romagna. Праверана 27 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Béranger Joseph (італ.) Artisti, artigiani, architetti, produttori. Regione Emilia Romagna. Праверана 27 кастрычніка 2023 г.
  4. ^ Counter scale (італ.) Scales & weights. Matthias Hass. Праверана 27 кастрычніка 2023 г.
  5. ^ Nater, Reichmuth, Schwartz 2009. С. 43.

Літаратура

рэдагаваць