Езярышчанскі пасялковы савет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Езяры́шчанскі пасялко́вы саве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам савету было мястэчка Езярышча.

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны Руднянскі сельсавет у складзе Езярышчанскага раёну Віцебскай акругі. 9 кастрычніка 1929 году сельсавет перайменаваны ў Езярышчанскі. 12 кастрычніка 1929 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Мехаўскага раёну.

4 кастрычніка 1957 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет[1].

18 сакавіка 1958 году раён перайменаваны ў Езярышчанскі.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, пасялковы савет далучаны да Гарадоцкага раёну.

Літаратура

рэдагаваць