Дэрвін (Дзеравін, Дырвін, Дэрвінь, Дарвінь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Derwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Diehr + Wini
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дзеравін, Дырвін, Дэрвінь, Дарвінь
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дэрвін»

Паходжаньне

рэдагаваць

Дэрвін або Дырэвін (Deorwine, Derwine, Derwin[1], Direwine) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Дзірман, Дырмунт; германскія імёны Diericke, Direman, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер', а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Derwinus[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Derwiniewicz (1671—1681 гады)[5]; Derwinie (1744 год)[6]; Darwiniowna (1782 год)[7]; Derwiniowna (1787, 1788, 1789 і 1790 гады)[7]; Derwin (1802, 1805 і 1807 гады)[8]; Dyrwin (1807 год)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

На 1901 год існавала сяло Дзеравіны на поўначы Гараднянскага павету Чарнігаўскай губэрні[9].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 268.
  2. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 165.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 289.
  5. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 135.
  6. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  7. ^ а б Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
  8. ^ а б Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
  9. ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 11.