Дэрбская парцаляна
Дэрбская парцаляна (па-ангельску: Derby porcelain) — парцалянавае прадпрыемства ў Дэрбі, датаванае першай паловай XVIII стагодзьдзя, хоць аўтарства і дакладны пачатак вытворчасьці застаецца падставай для абмеркаваньняў. Найдаўнейшыя захаваныя ўзоры ў канцы XIX стагодзьдзя зьмяшчаюць толькі слова Darby (Дэрбі) і Darbishire (Дэрбішыр) і гады 1751-2-3 як доказ пра месца і год вырабу. Больш важным фактам зьяўляецца тое, што вытворчасьць парцаляны ў Дэрбі пачалася яшчэ да Ўільяма Д’юсбэры, які пачаў сваю справу ў 1756 годзе, калі ён далучаецца да Андрэ Пляншэ і Джона Гіта для стварэньня завода Nottingham Road, што пазьней стаў Royal Crown Derby[1][2].
Згодна з уласнымі запісамі Ўільяма Д’юсбэры, у Дэрбі ў пачатку 1750-х была наладжаная вытворчасьць парцаляны. Доказам якасьці мясцовай вытворчасьці служыць тое, што Д’юсбэры, вядомы лёнданскі адмысловец з эмальлю, заплаціў больш за вырабленае ў Дэрбі, чым за вырабленае на канкуруючых фабрыках у Чэлсі. Гэта было звычайнай практыкай таго часу — набываць белую паліваную парцаляну ў розных вытворцаў і рабіць толькі частковую яе апрацоўку (эмаляваньне і афарбоўку)[3].
Першая друкаваная згадка пра завод Дэрбі, аднак, датуецца сьнежнем 1756 году, калі рэкляма ў «Public Advertiser», перавыдадзеная некалькі разоў на працягу месяца, заклікала чытачоў прыняць удзел у продажы на аўкцыёне ў Лёндане, аўтарам якога зьяўляецца Дэрбская парцалянавая мануфактура (Derby Porcelain Manufactory). Цікава, што іншых згадак гэтай уяўнай «Дэрбскай парцалянавай мануфактуры», не існуе, што прымушае выказаць здагадку, што назва была вынайдзена адмыслова для гэтага выпадку[4]. Хоць гэта можа разглядацца толькі як фанабэрыстасьць, рэкляма называе фабрыку «другім Дрэздэнам», што паказвае на добрую якасьць прадукцыі[5]. Канечне, такая дасканаласьць зьяўляецца кульмінацыяй працяглага працэсу вытворчасьці, і нішто ў гэтым паведамленьні не паказвае на тое, што дадзены штогадовы распродаж быў першым у гэтай фабрыкі, у адрозьненьне ад таго, што адбывалася з аналягічнай рэклямай ад вытворцаў Боў і Лонгтан-Хола ў 1757 годзе[6].
Ганчар Андрэ Пляншэ часта адзначаецца ў якасьці папярэдніка Дэрбскага парцалянавага заводу. Паведамленьні пра «замежніка ў вельмі благім стане», які жыў у Лодж Лэйн і вырабляў парцалянавыя фігуркі каля 1745 году, можа адносіцца да Пляншэ. Аднак, як паказвае дасьледнік, у 1745 годзе Пляншэ было ўсяго 17 гадоў. Высокая важнасьць Пляншэ ў стварэньні будучага Royal Crown Derby некаторымі зводзіцца да мінімуму (напрыклад, унучкай Ўільяма Д’юсбэры, Сарай Д’юсбэры, якая памерла ў 1876 годзе), і аспрэчваецца іншымі, хто сумняваецца ў яго існаваньні. Тым ня менш, ёсьць дадзеныя, што Пляншэ быў сапраўды гістарычнай постацьцю, хоць ён, вядома, не навучыў рамяству эмаляваньня Ўільяма Д’юсбэры[7].
Сур’ёзным прэтэндэнтам на званьне вытворцы парцаляны на ўзроўні «другога Дрэздэну» зьяўляецца Cockpit Hill Potworks[8][9].
Праз ордэр на аршыт, складзены ў 1758 годзе супраць нейкага Джона Лаўграва, мы ведаем, што ўладальнікам Cockpit Hill Potworks былі Ўільям Батс, Томас Рывэт і Джон Гіт. Гіт быў банкірам, які пазьней будзе фінансаваць будаўніцтва заводу на Нотынггэм Роўд, а Рывэт быў чальцом парлямэнту і мэрам гораду Дэрбі ў 1715 і 1761 гадах, з чаго можна скласьці, што партнэры Potworks былі багатымі і ўплывовымі асобамі ў мясцовым грамадзтве. Тым ня менш, канкурэнцыя з заводам на Роўд Нотынггэм, здаецца, скончылася для фабрыкі неўсьцешліва. Ужо ў 1772 годзе якасьць прадукцыі Potworks звалілася да стану, калі наведвальнік клясыфікуе яго як «імітацыю каралеўскага выраба, які не дацягвае да арыгіналу, прадукцыі Стафардшыру»[10]. В 1785 году завод закрыўся[11].
Некаторыя зробленыя фабрыкай вырабы захоўваюцца ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. vi.
- ^ Olga Baird Derby Porcelain in the 18th and early 19th centuries Праверана 2011-06-11 г.
- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 7.
- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 100-101.
- ^ A Brief History of Dresden Dinnerware Праверана 2011-06-11 г.
- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 99.
- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 103-104.
- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 101.
- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 101-102.
- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 101.
- ^ Bemrose, William Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 168.